У Нямеччыне выйшаў фільм аб згвалтаваннях немак салдатамі Чырвонай Арміі

  • 24 October 2008, 16:10
  • 163
  • 0


23 кастрычніка на экраны кінатэатраў Нямеччыны выйшаў фільм Макса Ферберберка “Без імя. Жанчына ў Берліне” (Anonyma-Eine frau in Berlin) аб захопе нямецкай сталіцы Чырвонай Арміяй і сэксуальным гвалце супраць жанчын напрыканцы Другой сусветнай вайны.  
Па меркаванні крытыкаў, карціна, знятая па аднайменнай кнізе берлінскай журналісткі Марты Хілерс, развярэдзіць крыўду на рускіх і стане штуршком да чарговага дыспуту аб маралі на вайне, піша The Times.

Весці дзённік Хілерс распачала ў берлінскім бамбасховішчы 20 красавіка 1945 году - у дзень нараджэння Гітлера, за дзесяць дзён да яго самагубства. Яна распавядае, што за першыя некалькі дзён пасля ўзяцця Берліна была неаднаразова згвалтаваная савецкімі салдатамі. Такі ж лёс спасціг сотні тысяч нямецкіх жанчын.

Як узгадвае адзін з відавочнікаў падзей таго часу, савецкія салдаты кіраваліся заклікам: "Зламай сілай расавую фанабэрыстасць нямецкіх жанчын! Вазьмі іх як заслужаны трафей!" Аднак доказаў існавання гэтага закліку дагэтуль знойдзена не было.

Як сцвярджае выданне, самым моцным момантам сюжэту з'яўляецца рашэнне гераіні шукаць заступніцтва ў рускага афіцэра - фактычна яна прадае сябе, каб зберагчыся ад гвалтаўнікоў з ліку простых салдатаў. Так паступала нямала немак, каб выжыць і пракарміць дзяцей ва ўмовах эканамічнай разрухі.

The Times адзначае, што пасля вайны ў абедзвюх Нямеччынах гэтыя здзекаванні і зневажанне замоўчваліся: у ГДР Савецкі Звяз славілі як сяброўскую дзяржаву, а ў Заходняй Нямеччыне ахвяры і іх сваякі выбіралі прылічваць перажытае да сямейных таямніц.

 

"Еўрапейскае радыё для Беларусі"

Подпишись на наш телеграм-канал

Присоединяйтесь к сообществу в Viber → Viber/gomeltoday


Комментарии правила





Последние новости



Новое в блогах


Самое читаемое



Самое обсуждаемое