Вайна клонаў: у Аўстраліі дазволілі кланіраванне чалавека

  • 21 September 2008, 14:09
  • 203
  • 0


Аўстралійскі ўрад выдаў першую у свеце ліцэнзію на кланіраванне чалавека, перадае Reuters. Ліцэнзія выдадзена кампаніі Sydney IVF, якая мае спецыялізацыю ў галіне экстракарпаральным апладатварэнні (ЭКА)1.
У ліцэнзійным дазволе за мэту кланавання ўказанае атрыманне эмбыянальных ствалавых клетак2. Дзеля гэтага кампанія Sydney IVF атрымае доступ да 7200 яйкаклетак. Гэта будзе першай спробай атрымання ствалавых тканінаў у такі спосаб. Раней навукоўцы дзеля такіх мэтаў карысталі іншыя клеткі, у прыватнісці скураныя.

Супрацоўнікі Sydney IVF маюць выкарыстоўваць метад саматычнага пераносу ядра клеткі (SCNT), які выкарыстоўваўся ў 1996г. цягам кланавання авечкі Долі. Сэнс метада - замена ядравіны клеткі донара ядром, якое ўтрымлівае інфармацыю ДНК рэцыпіента.

Нацыянальная Рада па ахове здароў'я Аўстраліі мае намер ажыццяўляць "шчыльны кантроль" за дзейнасцю па кланаванню эмбрыёнаў. Старшыня Рады Джон Финдли (John Fendley), падкрэсліў што навукоўцы атрымалі права выключна на работу з эмбрыёнамі. І што ім катэгарычна забаронена пераходзіць на іншую стадыю, а менавіта ўводзіць атрыманыя эмбрыёны ў матку.

Агульная забарона на кланаванне была знята ў Аўстраліі амаль 2 гады таму - у снежні 2006г. Дзеля гэтага спатрэбілася праводзіць адмысловае галасаванне ў парламанце. Аднак адпаведна дзеючаму заканадаўтсву выкарыстанне застаўшыхся у працэсе ЭКА эмбрыёнаў а таксама стварэнне ў ходзе даследванняў іншых эмбрыёнаў моцна лімітавана. Кланаванне чалавека ў рэпрадуктыўных мэтах пакуль наагул забаронена.

----------------------------

1. Экстракарпаральнам апладатварэнні (ЭКА) - адзін з метадаў лекавання бясплоддзя. Заключаецца ў пошуку й выняцці з арганізмаў маці й бацькі здаровых і сумяшчальных яйкаклеткі й сперматазоіда. Пасля у адмысловых прыладах у адмысловым боксе атрымліваецца сам працэс апладатварэння. Першы тыдзень зародыш развіваецца ў адмысловым пітальным рошчыне ў інкубатары і толькі пасля перасаджваецца ў цела маці альбо сурагатнай маці. У Беларусі на сёння дзейнічаюць 2 цэнтра якія праводзяць ЭКА. Абодва недзяржаўныя. Спробы Міністэрства аховы здароў'я заснаваць свой цэнтар пакуль церпяць няўдачу. Гэта звязана з адсутнасцю адпаведных кадраў (лекары недзяржаўных цэнтраў, натуральна не гараць жаданнем ісці працаваць на стаўку звычайнага лекара бальніцы)

2. Ствалоавыя клеткі маюць унікальную здольнасць цалкам трансфармавацца ў клеткі любых іншых тыпаў і фактычна з'яўляюцца сыходнымі клеткамі пры фармаванні любой чалавечай тканіны ці воргана. Навукоўцы сцвярджаюць што выкарыстанне свалавых клетак можа быць вельмі карысным у працэсе трансплантацыі чалавечых органаў і наагул замене іх. Кажуць пра перспектыву вырошчвання й перасадкі новых здаровых органаў са ствалавых клетак самога пацыента (у такім разе знікае патрэба ў донарах і знікае праблема "аттаржэння ворганаў) альбо увод ствалавых клетак у хворы орган і фактычнае вырошчванне здаровай часткі "у самім пацыенце". У бліжэйшай пэрспэктыве кажуць пра мажлівасьць выкарыстання стварлавых клетак для лячэння дыябету, хваробы Альцгэймера паралічаў, траўмаў хрыбетнай тканіны і спінога мозга.

 

Крыніцы інфармацыі: Reuters, CNN Passific

svislac.belarda.org


Подпишись на наш телеграм-канал

Присоединяйтесь к сообществу в Viber → Viber/gomeltoday


Комментарии правила





Последние новости



Новое в блогах


Самое читаемое



Самое обсуждаемое