Тысяча звольненых іншадумцаў

  • 30 April 2008, 14:04
  • 244
  • 0


Паводле Камітэту ў падтрымку рэпрэсаваных “Салідарнасьць”, усяго ў краіне з-за сваёй грамадзка-палітычнай дзейнасьці працы ня маюць каля тысячы чалавек.
Разьвітацца з дарожным прадпрыемствам Баранавічаў Арцёму Ластавіцкаму прапанавалі паводле ўласнага жаданьня. Калі той не пагадзіўся, працоўную кніжку юнаку аддалі без аніякіх тлумачэньняў. Маладафронтаўца Яраслава Грышчэню з палацу культуры звольнілі, калі ён быў у шпіталі пасьля дарожнай аварыі. Гэтаму папярэднічаў суд за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Ад лістапада Яраслаў Грышчэня – беспрацоўны:


“Калі ты прыходзіш на нейкае дзяржаўнае прадпрыемства, то першае, што яны пачынаюць рабіць, гэта запыт у базе дадзеных. Адтуль вывальваецца некалькі аркушаў маёй біяграфіі. Празь некаторы час мне паведамляюць, што мае паслугі не патрэбныя. Што тычыцца нейкіх прыватных кампаній, то гаспадар прыходзіць і кажа: прабач, Ярык, але я даведаўся пра некаторыя факты тваёй біяграфіі і лепш, калі ты ў мяне працаваць ня будзеш”.


Яшчэ адзін вядомы ў Баранавічах грамадзка-палітычных актывіст Віктар Сырыца быў звольнены з пасады выкладчыка гісторыі ў каледжы пасьля першага візыту ў горад Аляксандра Мілінкевіча ў 2005 годзе. Спадар Сырыца мусіў стаць індывідуальным прадпрымальнікам, бо на працу яго таксама ня бралі:


“Я ня самы горшы гісторык, і гэта ведаюць у горадзе. Але мне фактычна не было магчымасьці ўладкавацца. Адразу, калі я толькі прыходзіў, то мне казалі, што не, не, не: «Ты ведаеш, чаму мы не ня можам цябе ўзяць – бо мяне здымуць з працы». Так казалі дырэктары сярэдніх школаў. Нарэшце мне прапанавалі ўсё ж працу дырэктара Баранавіцкага краязнаўчага музэя, але ўжо я адмовіўся. Бо мне прапанавалі напісаць ліст, што ня буду ўдзельнічаць у грамадзка-палітычным жыцьці гораду”.


У судовым працэсе адносна звальненьня з працы зараз удзельнічае настаўніца зь Віцебску Тацяна Севярынец, маці вядомага палітыка Паўла Севярынца. Паводле палітычных матываў страціў працу таксама вядомы сталічны рэжысэр Валеры Мазынскі. Кіраўніца Камітэту ў падтрымку рэпрэсаваных “Салідарнасьць” Іна Кулей паведамляе, што з-за грамадзка-палітычнай актыўнасьці бяз працы сёньня застаюцца каля тысячы чалавек:


“Некаторы час існуе такая магчымасьць дапамагчы людзям уладкавацца на працу. Але, на жаль, сёньня гэта рэдка бывае тут унутры краіны. Толькі калі нашыя сябры – прадпрымальнікі, бізнэсоўцы – дапамагаюць знайсьці такое месца. Найперш ёсьць магчымасьць уладкавацца ў Польшчы. Там розныя спэцыяльнасьці, але ў асноўным будаўнічыя. Але, канечне ж, у нас зьявіліся дадатковыя цяжкасьці пасьля ўступленьня Польшчы ў Шэнгэн».


Звальняючы з працы палітычна актыўных людзей, улада перасьледуе некалькі мэтаў, кажа намесьнік кіраўніка руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч:


“Па-першае, гэта акцыя запалохваньня, ціску на актывістаў, на іх сем’і, а таксама на людзей, якія назіраюць за гэтым. Гэта такая перасьцярога для іншых: маўляў, глядзіце што мы можам зрабіць з чалавекам – пазбавіць яго працы, сродкаў да існаваньня. Па-другое, гэта спроба пазбавіць дэмакратаў камунікацыі зь людзьмі. Бо, натуральна, у вялікіх працоўных калектывах кантактуюць, размаўляюць, у тым ліку і на палітычныя тэмы. Выдаленьне такога актывіста з жыцьця працоўнага калектыву, гэта таксама спроба абмежаваць распаўсюд інфармацыі”.





Подпишись на наш телеграм-канал

Присоединяйтесь к сообществу в Viber → Viber/gomeltoday


Комментарии правила





Последние новости



Новое в блогах


Самое читаемое



Самое обсуждаемое