Адбылося чарговае паседжанне аргкамітэту па правядзенню Беларускага Еўрапейскага Форуму

  • 30 October 2009, 16:10
  • 111
  • 0



У мерапрыемстве ўдзельнічалі Аляксей Кавалец, Юрась Губарэвіч, Віктар Карнеенка, Андрэй Саротнік, Віталь Рымашэўскі, Віктар Янчурэвіч, Юрась Карэтнікаў, Кася Галіцкая ды іншыя сябры аргкамітэту. 

На чарговым паседжанні, якое адбылося 30 кастрычніка, прысутныя абмеркавалі колькасны і персанальны склад удзельнікаў Форуму.


Паводле Юрася Губарэвіча, на дадзены момант па ўсёй Беларусі прайшло 86 сходаў. Пакуль у аргкамітэт паступіла 73 пратаколы, паводле якіх вылучана 638 дэлегатаў. Правядзенне сходаў плануецца завяршыць да 3 лістапада.


Мяркуецца прапанаваць грамадскім арганізацыям вылучыць дэлегатаў на. Адпаведныя прапановы накіраваныя ТБМ, ТБШ, БАЖ, Беларускі незалежны прафсаюз, БКДП, ЗБС "Бацькаўшчына" ды шэраг іншых аб'яднанняў. 


Быў абмеркаваны персанальны спіс ганаровых гасцей. Сярод іх Уладзімір Арлоў, Генадзь Бураўкін, Радзім Гарэцкі, Генадзь Быкаў, Ніл Гілевіч, Артур Вольскі, Уладзімір Ганчарык, Вольга Іпатава, Уладзімір Колас, Аляксей Кароль, Аляксей Марачкін, Валер Мазынскі, Уладзімір Някляеў, Гары Паганяйла, Ада Райчонак, Алесь Разанаў, Віктар Скарабагатаў, Сяргей Дубавец, Андрэй Хадановіч, Юлія Слуцкая ды шэраг іншых знакавых асобаў, усяго каля 150 чалавек.


Будуць дасланыя запрашэнні на Форум незалежнай прэсе. Разглядаелася магчымасць акрэдытацыі журналістаў дзяржаўных СМІ.


Запрашэнні накіраваныя амбасадарам еўрапейскіх краін, і краін-удзельніц праграмы Усходняга партнёрства, дэпутатам Еўрапарламента, парламентаў краін ЕЗ, кіраўнікам партый. Прынятае рашэнне запрасіць прадстаўнікоў улады. 


На паседжанні разгледзелі шэраг арганізацыйных пытанняў. Прызначаныя кіраўнікі групаў, якія будуць адказваць за рэгістрацыю, ахову, харчаванне. Вызначыліся з парадкам фарміравання мандатнай, падліковай і рэдакцыйнай камісіі і абмеркавалі парадак правядзення Форуму і культурніцкую праграму.


Да 5 лістапада плануецца канчаткова сфарміраваць спіс удзельнікаў і пачаць рассылку запрашэнняў. На гэты ж дзень прызначана наступнае паседжанне аргкамітэту.

milinkevich.org

 

Подпишись на Я.Н

Присоединяйтесь к сообществу в Viber → Viber/gomeltoday


Комментарии правила





Последние новости



Новое в блогах


Самое читаемое



Самое обсуждаемое