Аляксандр Мілінкевіч узяў удзел у саміце ЕНП

  • 30 October 2009, 14:10
  • 121
  • 0


Лідэр Руху "За Свабоду" распавёў пра падрыхтоўку да Беларускага Еўрапейскага Форуму на саміце Еўрапейскай Народнай партыі, які адбыўся ўчора ў Бруселі. 

Аляксандр Мілінкевіч на саміце Еўрапейскай Народнай партыі казаў пра сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі, акрэсліў перспектывы еўраінтэграцыйных працэсаў у краіне і акцэнтаваў увагу на бар'ерах на шляху ў адзіную Еўропу.


У саміце Еўрапейскай Народнай партыі прынялі ўдзел старшыня Еўрапейскай рады Фрэдрык Райнфельд, прэзідэнт Еўракамісіі Жозе Мануэль Барозу, старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузэк , старшыня ЕНП Вільфрэд Мартэнс, а таксама кіраўнікі Нямеччыны, Францыі, Нідэрланадаў, Люксембургу, Літвы, Мальты, Польшчы, Румыніі, Балгарыі, Латвіі, Харватыі, Албаніі, Грузіі.


Лідэр Руху "За Свабоду" распавёў уплывовым еўрапейскім палітыкам пра мэты і задачы Беларускага Еўрапейскага Форуму, пра выклікі працэсу збліжэння Беларусі з краінамі аб’яднанай Еўропы і важнасць удзелу грамадзянскай супольнасці нашай краіны ў праграмах Усходняга партнёрства.


Падчас друхбаковых сустрэчаў з удзельнікамі саміта Аляксандр Мілінкевіч выказваў сваё бачанне асноўнай задачы еўрапейскай палітыкі ў адносінах да Беларусі. На яго думку, ў першую чаргу палітыка Еўразвязу павінна быць накіравана на тое, каб умацаваць незалежнасць Беларусі і спрыяць развіццю дэмакратычных інстытутаў у краіне.

milinkevich.org

 

Подпишись на Я.Н

Присоединяйтесь к сообществу в Viber → Viber/gomeltoday



Комментарии правила





Последние новости



Новое в блогах


Самое читаемое



Самое обсуждаемое