Міліцыянты не знайшлі крыміналу ў самвыдаце

  • 03 March 2009, 19:03
  • 187
  • 0


Актывістку Руху “За Свабоду” Наталлю Шчукіну запрасілі ў РАУС Савецкага раёну Гомеля, каб вярнуць 250 асобнікаў незалежнай газеты “Тут і цяпер”. 

Супрацоўнік РАУС падпалкоўнік Сяргей Ярутіч патлумачыў, што такое рашэнне было прынята на падставе праведзенай экспертызы нумара.



Нагадаем, 5 лютага актывістка была затрымана падчас распаўсюду газеты “Тут і цяпер” на вуліцы Зоі Касмадзямьянскай абласнога цэнтру. Тады ж быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і акт аб забранні асобнікаў газеты.



– У РАУСе сказалі, што ў маіх дзеяннях няма складу правапарушэння. Але чаму тады спачатку затрымліваюць і складаюць пратакол, а толькі пасля гэтага высвятляюць было парушэнне ці не, калі ўсё павінна быць наадварот? – задаецца пытаннем Наталля Шчукіна.


Milinkevich.org

Подпишись на наш телеграм-канал

Присоединяйтесь к сообществу в Viber → Viber/gomeltoday



Комментарии правила





Последние новости



Новое в блогах


Самое читаемое



Самое обсуждаемое