Калінкавіцкія дэмакраты не хочуць мірнага атаму

  • 02 March 2009, 12:03
  • 203
  • 0


У Калінкавічах грамадскія актывісты пачалі збор подпісаў жыхароў горада і раёну супраць пабудовы ў Беларусі атамнай электрастанцыі. 

У свой час Гомельшчына найбольш пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Напрыклад, у Калінкавічах дагэтуль не вырашана праблема забеспячэння людзей якасным медабслугоўваннем, няма належнага кантролю за ўтрыманнем радыёнуклідаў у прадуктах, дзяржава пазбавіла школьнікаў права на бясплатнае харчаванне, адмяніла даплаты студэнтам, аб’явіўшы некалькі гадоў таму Калінкавічы “чыстымі ад радыяцыі”. І зараз, замест таго, каб аказаць людзям рэальную дапамогу, беларускія ўлады вырашылі збудаваць АЭС у запаведным Нарачанскім краі. Па словах, удзельніка кампаніі, сябра “Руху За Свабоду” Дзяніса Рабянка, актывісты ставяць перад сабой наступныя мэты.

Па-першае, праінфармаваць жыхароў Калінкавіч аб небяспецы, якую нясе пабудова ў Беларусі ўласнай АЭС. Гэта тычыцца не толькі наступстваў магчымай аварыі, але і праблемы шкодных для жыцця чалавека і навакольнага асяроддзя адыходаў, будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ядзерных магільнікаў і адсутнасць бяспечных тэхналогій па вываду АЭС з эксплуатацыі.


Па-другое, акцэнтаваць увагу насельніцтва на адсутнасць у кіраўніцтва Беларусі ўцямнага эканамічнага абгрунтавання будаўніцтва АЭС.

“Пра якую энергабяспеку можа ісці гаворка, - кажа Дз. Рабянок, - калі будаваць АЭС і забяспечваць яе ядзерным палівам будзе Расія, значыць, залежнасць ад усходняй суседкі не толькі паменшыцца, а наадварот – яшчэ больш павялічыцца. Мы хочам данесці да ўладаў пункт погляду простых людзей, якім неабыякавы лёс іх дзяцей і ўнукаў, і на меркаванне якіх так любіць спасылацца кіраўніцтва дзяржавы”.

Дадазім, што сабраныя подпісы плануецца накіраваць адразу тром уладным структурам: у адміністрацыю прэзідэнта, ва ўрад і Нацыянальны сход.


Алег Траўніцкі

Odsgomel.org

Подпишись на наш телеграм-канал

Присоединяйтесь к сообществу в Viber → Viber/gomeltoday



Комментарии правила





Последние новости



Новое в блогах


Самое читаемое



Самое обсуждаемое