Кандыдат ў дэпутаты Берніковіч заклікае губернатара зняцца з выбараў

  • 22 September 2008, 23:09
  • 351
  • 0


Кандыдат ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Яраслаў Берніковіч распаўсюдзіў адкрыты ліст, у якім прапануе свайму канкурэнту, старшыні аблвыканкаму губернатару Віцебшчыны Уладзіміру Андрэйчанку, адмовіцца ад удзелу у выбарах.
Падрабязнасці гэтай ініцыятывы даведалася нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

"Паводле спадара Берніковіча, старшыня аблвыканкаму мае адмовіцца ад удзелу ў выбарах таму, што ім быў дапушчаны шэраг парушэнняў Выбарчага Кодэксу. У прыватнасці, Яраслаў Берніковіч згадвае выкарыстанне Ўладзімірам Андрэйчанкам адміністрацыйнага рэсурсу пры распаўсюдзе ўлётак і іншых агітацыйных матэр’ялаў".

Акрамя адкрытага ліста, што размешчаны на сайце westki.info, Яраслаў Берніковіч накіраваў тры заявы ў акруговую выбарчую камісію, у якіх абгрунтоўвае прапанову адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі "губернатара" Віцебскай вобласці ў якасці кандыдата ў дэпутаты.

 

"Еўрапейскае радыё для Беларусі"

Подпишись на наш телеграм-канал

Присоединяйтесь к сообществу в Viber → Viber/gomeltoday


Комментарии правила





Последние новости



Новое в блогах


Самое читаемое



Самое обсуждаемое