Весна-7 21/05 - 03/06:
Керамин 14/05 - 27/05:

Гомельскія фірмы ўсё часцей выкарыстоўваюць беларускую мову

  • 12 февраля 2018, 15:58
  • 859
  • 0


Гомельскія фірмы пачалі далучацца да сервісу беларускамоўных бізнесаў і паслуг «Свае.бай». Сяргей Макрэнка — прадстаўнік Таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое займаецца продажам зварачнага абсталявання, гаворыць, што ў бліжэйшы час зарэгіструе сваю фірму на сайце.

— Нам цікава, каб развіваўся беларускамоўны бізнес і розныя паслугі. Увогуле бачна, што людзі гэтым цікавяцца. Яшчэ няма ніводнай фірмы ў Беларусі, якая б займалася зварачным абсталяваннем і прапаноўвала свае паслугі па-беларуску. Прынамсі, я не бачыў такога пакуль што. Таму ціква быць першапраходцам.

Ксенія Чындарава, якая прадстаўляе фірму, што зарэгістравалася на сайце беларускамоўных бізнесаў, адзначае, што беларуская мова становіцца больш запатрабаванай.

 На нашым прадпрыемстве ставяцца з прыхільнасцю да беларускай мовы. Калі да нас прыходзяць кліенты, то мы пытаемся, на якой мове лепей зрабіць, напрыклад, шыльду ці візітоўку. Кліент ужо выбірае. Зараз часцей за ўсё выбіраюць яшчэ расейскую мову. Але бываюць і прыемныя выпадкі, калі людзі прыходзяць і самі просяць зрабіць па-беларуску.

Прадстаўнік сайта беларускамоўных бізнесаў «Свае.бай» Ігар Случак спадзяецца, што з цягам часу гомельскія фірмы больш актыўна пачнуць рэгістравацца на рэсурсе. Для таго каб зарэгістраваць свой бізнес на сайце, трэба найперш умець абслугоўваць кліентаў па-беларуску.


Адидас 16/05 - 30/05:
Мы создали канал в Телеграме для того, чтобы быстро рассказывать вам новости → https://t.me/gomeltoday

Места: Гомель (22385)

Метки: Гражданское общество (1918)

Комментарии правила

Тривижн 21/05 - 27/05:

Самое обсуждаемое




Новое в блогах


KSK 22/04 00:00-23/04 23:59:

Самое читаемое