Государственные учреждения обращаются за «моўнымi кансультацыямі». Руководитель гомельского «Таварыства беларускай мовы» о своей работе и участии в Городском форуме

  • 19 декабря 2017, 15:01
  • 3268
  • 0


«Центр регионального развития ГДФ» приглашает на новое мероприятие в рамках проекта «Городские собрания». Оно будет посвящено участию общественности и медиа в развитии Гомеля. 23 декабря на Городском форуме в рамках 3 панельных дискуссий выступит 14 гостей: авторы YouTube-проекта «Роторная жатка», руководитель движения «ВелоГомель», консультант международной организации Pact, а также минчане — редактор журнала Citydog.by, директор учреждения «Центр новых идей» и другие.

Ранее «Сильные новости» публиковали интервью с Денисом Кобрусевым, руководителем кампании «Генплан — для минчан!», и Петром Кузнецовым, основателем портала «Сильные новости». Сегодня предлагаем познакомиться с Алесей Авласевич, главой Гомельской городской организации «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», основательницей Цэнтра беларускай мовы и инициативы «Мова дзяцей». В рамках Городского форума Алеся Авласевич выступит в дискуссии «Адвокатирование: как общество защищает свои интересы», осветив вопросы продвижения интересов белоруссоязычных гомельчан.

— Какими проектами занимается ТБМ?

— Для нас год быў вельмі насычаным, цяжка прыгадаць нешта адно. Галоўнай падзеяй году стала адкрыццё Цэнтра беларускай мовы. За год праведзена больш за 150 мерапрыемстваў, сярод якіх: кінапрагляды, заняткі беларускай мовы, вечары настольных гульняў, трэнінгі для валанцёраў, заняткі «Мова дзяцей». Наша пляцоўка стала месцам развіцця іншых гарадскіх актыўнасцяў: англійская мова, гендарныя даследванні ад АБФ — ініцыятывы «Актыўным Быць Файна», курсы ўкраінскай мовы ад украінскай дыяспары Гомеля, сустрэчы краязнаўчай ініцыятывы «Пошукі старога Гомеля», інтэлектуальнага клубу «Міжрэчча», сустрэчы са студэнтамі арганізацыі БАСС (Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання) і іншыя.

За тыдзень Цэнтр наведвае больш за 80 чалавек, актыўна працуем у сацыяльных сетках, дзе рэагуем на спатрэбы аўдыторыі. Дарэчы, мы гатовыя да любой супрацы, так што звяртайцеся, калі вам ці вашым сябрам, чытачам будзе неабходная арганізацыйная, кансультацыйная дапамога або проста памяшканне пад івэнт.

Цэнтр існуе на ахвяраванні, таму мы зацікаўленыя ў тым, каб яго наведвала як мага большая колькасць людзей.

Мы правялі конкурс-эсэ сярод школьнікаў, які сабраў больш за 30 работ. Гэта быў адзін з першых паспяховых прыкладаў супрацы з дзяржаўнымі ўстановамі.

Два сезоны заняткаў «Мова дзяцей» паказалі, што беларускамоўная адукацыя ў горадзе запатрабаваная, бо нашыя заняткі за гэты час наведалі каля 90 дзетак. У доказ нашых поспехаў мы рэгулярна здымаем відэа: з заняткаў, з разважаннямі дзетак, вершамі і г.д. Сёлета мы правялі ўжо другі фестываль беларускамоўнай адукацыі ў Гомелі, які не мае аналагаў у Беларусі.

Некалькі гадоў гады мы займаемся праблемай амаль поўнай адсутнасці беларускамоўнай адукацыі ў горадзе. На сённяшні дзень адчуваюцца змены ў гэтым накірунку: адкрытыя два класы з беларускай мовай навучання ў гімназіі № 36 імя Мележа, створаная асобная сістэма ўліку дзяцей, чые бацькі хочуць аддаць дзіця ў беларускамоўную групу ў дзіцячым садку.

— Что за система учета? Разве не открылись в гомельских садиках белорусскоязычные группы?

— Каб разабрацца ў рэальнай прычыне адсутнасці адукацыі па-беларуску, летась мы правялі вельмі грунтоўны маніторынг і атрымалі падрабязныя звесткі амаль са ўсіх дашкольных навучальных устаноў горада.

Калі коратка, то высновы такія: нават без тлумачальнай работы рэйтынг беларускамоўных груп — 20-30%. У межах горада гэта многія тысячы дзетак, якія сёння не навучаюцца па-беларуску. І гэта адбываецца не таму, што іх бацькі не хочуць, а таму што пры нядаўна існай сістэме арганізацыі груп у садках, каб адкрыць хоць адну групу, было неабходна сабраць 20 «беларускамоўных» дзетак, якія б стаялі ў чарзе ў канкрэтны дзіцячы садок адзін за адным запар. Гэта чыста статыстычна проста немагчыма. Абсурднасць гэтай сістэмы мы абмяркоўвалі з кіраўніцтвам горада яшчэ год таму. Тады нават не гледзячы на пяць сотняў гамельчукоў, чые подпісы мы сабралі пад прапановай удасканалення сістэмы, улады адмовілі, абапіраючыся на «дзейснае заканадаўства», але праблема была акрэсленая і прынесла вынік праз год.

Ніякія садкі створаныя не будуць пакуль няма для гэтага жадаючых. Зараз, дзякуючы новай сістэме ўліку, гэтыя бацькі могуць сабрацца са ўсяго горада альбо раёна і пад іх ужо будзе адкрытая група, можа дзьве, а можа і дзіцячы садок у кожным раёне. Усё будзе залежыць ад колькасці ахвочых і сумленнасці аддзелаў адукацыі ў працы з людзьмі, бо не ўсё мы можам зрабіць як НДА.

Калі вы хочаце, каб дзіця навучалася на беларускай мове абавязкова станьце ў гэтую чаргу ў гарвыканкаме ў службе «Адно акно».

— Улучшилась ли коммуникация с местными властями? Стали ли слышны мнения заинтересованных в мове?

— Для нас зразумела, што тэндэнцыі ў стаўленні да мовы паляпшаюцца, але складана сказаць з чым гэта звязана. Адчувальны ўплыў інтэрнэта, СМІ, тэхналогій, геапалітычны ўплыў суседзяў.

Рытм нашай дзейнасці моцна змяніўся ў гэтым годзе, бо мы выйшлі з «падполля», заснавалі «Цэнтр беларускай мовы», гэта публічнае месца, дзе нас можна лёгка знайсці. Мы адкрытыя для размовы, пра нас ведаюць, нават дзяржаўныя ўстановы да нас звяртаюцца па моўныя кансультацыі, пакуль што гэта адбываецца без афішавання, бо на дадзены момант мы будуем сістэму даверу паміж намі.

У размове з амбасадарам Украіны адміністрацыя горада спасылалася на супрацу з намі ў пытанні развіцця беларускамоўнай адукацыі. За 2017 год мы даслалі каля 300 лістоў і больш за 40 калектыўных зваротаў. Па выніках шмат якія звароты прыводзяць да рэальных змен, нас запрашаюць на бацькоўскія сходы ў навучальныя ўстановы, уключаюць у экспертныя камісіі кніжных крамаў, запрашаюць прымаць удзел у дзяржаўных фестывалях у якасці журы, тэлефануюць на гарачую лінію і г.д.

— Времена бывают разные. Есть ли сложности, с которыми сталкивается организация, и как вы их решаете?

— Нам бачыцца грамадская супольнасць як адзіны арганізм, які разам прымае выклікі гораду і адгукаецца на запыты грамадства. На дадзены момант праблема ў тым, што ў Гомелі не так шмат маладых і актыўных арганізацый з якімі можна разам нешта ствараць.

Нашае памяшканне ўжо занадта маленькае для нас і сённяшняя праблема — пераезд у большую і прасторную пляцоўку, дзе мы можам працягваць тое, што рабілі гэты год. Пераезд выклікае неабходнасць пошуку дадатковых сродкаў для ўтрымання Цэнтра. 




Задать свои вопросы Алесе Авласевич вы можете на Городском форуме. Мероприятиие состоится 23 декабря (суббота) в пространстве «Ковчег» (пр. Победы, 2а, 2 этаж). Начало в 15.00. Вход свободный, но число мест ограничено. Приоритет получат зарегистрированные гости. Регистрация по ссылке. Полную программу и всех спикеров можно найти по ссылке.


Яна Устиненко, gomel.today
Мы создали канал в Телеграме для того, чтобы быстро рассказывать вам новости → https://t.me/gomeltoday

Места: Гомель (22921)

Метки: Гражданское общество (1970), Главное (6112)

Комментарии правила

Самое обсуждаемое





Новое в блогах


Самое читаемое