У Гомелі прайшоў трэці фестываль «Мова дзяцей»

  • 29 мая 2019, 10:42
  • 1208
  • 0


Ладзіць мерапрыемства «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» ў Гомелі. Святочны фармат фестываля нефармальнай адукацыі арганізацыя абрала на заканчэнне сезона курсаў беларускай мовы для дзяцей з аднайменнай назвай.

Пляцоўка фестываля была падзеленая на творчыя секцыі: майстар-класы, зона аквагрыма, фотазоны, спевы, гульні, танцы, творчыя майстэрні для старэйшых дзетак.




Па словах арганізатараў адна з галоўных мэтаў правядзення фестываля — пагрузіць дзяцей у атмасферу беларускасці, паказаць асноўныя прынцыпы нефармальнай адукацыі, пазнаёміць розныя групы заняткаў паміж сабой, даць магчымасць дзецям выбіраць тое, што ім падабаецца з розных тэматычных секцый.



Старшыня Гомельскай філіі ТБМ, вядучая заняткаў «Мова дзяцей»:

«Мы займаемся тэмай беларускамоўнай адукацыі ўжо амаль пяць год, але я да сёй пары не магу супакоіцца і прыняць той факт, што ў Беларусі трэба змагацца за беларускую мову. Чаму нельга проста забяспечыць беларускамоўным навучанне тых, хто гэтага хоча без збораў подпісаў і грамадскіх кампаній?

Заканадаўства гарантуе кожнаму, нават аднаму вучню права на адукацыю на дзяржаўнай мове, але на практыцы чыноўнікі на месцах патрабуюць мінімум 15 жадаючых для фармавання класа або групы».




На сённяшні дзень усё беларускамоўнае навучанне горада складаецца з дзвюх груп у садках № 160 і № 161 і 1-га, 2-га, 3-га класаў у гімназіі № 36 імя Мележа.

Акрамя фестываляў і заняткаў, Гомельскае ТБМ ладзіць бацькоўскія сходы.





Подпишись на Я.Н

Присоединяйтесь к сообществу в Viber → Viber/gomeltoday

Места: Гомель (26187)

Метки: Гражданское общество (2156), Афиша (2413)

Комментарии правила




Загрузка...

Самое обсуждаемое



Новое в блогах


Самое читаемое





Новости партнеров

Загрузка...

Новости партнеров



Новости партнеров

Загрузка...