Куды пайсці на Дзень роднай мовы ў Гомелі

  • 18 February 2019, 12:51
  • 2202
  • 0



21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы. Не абыйдзе святкаванне і Гомель, таму чытайце пра тыя месцы, дзе ў нашым горадзе можна будзе далучыцца да адзінадумцаў.

У свой час гэтая дата была абраная як напамін аб расстраляных пакістанскай паліцыяй студэнтах горада Дака (сёння — сталіца Бангладэша), якія 21 лютага 1952 года выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем прызнаць родную ім бенгальскую мову дзяржаўнай. Упершыню Дзень роднай мовы адсвяткавалі ў 2000-м годзе пасля таго, як гэтую дату зацвердзіла Генеральная канферэнцыя ЮНЭСКА.

На сённяшні момант Міжнародны дзень роднай мовы — гэта цудоўная нагода для кожнага беларуса і беларусачцы задумацца аб лёсе нашай мовы, тым багацці і спадчыне, што дасталіся нам ад прашчураў. Можна не размаўляць на беларускай мове штодня, але ведаць яе і паважаць мусіць кожны патрыёт нашай краіны.

З гэтай нагоды прапануем вам наведаць тыя мерапрыемствы, якія пройдуць з гэтай нагоды ў горадзе над Сажом:

Адмысловыя заняткі курсаў «Мова нанова» прайдуць 19 лютага і на іх можна будзе распачаць святкаванне Дня роднай мовы.

У праграме:

  • Спеўны сход з выкананнем «Купалінкі» ды песні «Як служыў жа я ў пана» разам з усімі
  • Беларуская гульня «Кракадзіл» Беларускія танцы
  • Дэкламацыя вершаў
  • Віктарына «Беларускія прымаўкі і прыказкі»
  • Аўкцыён беларускіх гарадоў
  • Хто такі Казімір Сваяк?

Уваход вольны. Дзе: арт-прастора «Каўчэг» (пр. Перамогі, 2а, другі паверх).


А 21 лютага Дзень роднай мовы можна будзе адсвяткаваць ужо ў Цэнтры беларускай мовы (вул. Працоўная, 7А, другі паверх). А 18-й гадзіне тут пачнецца сустрэча з літаратарамі Сяргеем Балахонавым ды Юльянай Пятрэнка, а святочны настрой забяспечыць музычны гурт «Lity Taler». Уваход вольны.

Апранайце традыцыйныя строі ці элементы нацыянальнага адзення, прыходзьце самі ды запрашайце сяброў/сябровачак!

Подпишись на Я.Н

Присоединяйтесь к сообществу в Viber → Viber/gomeltoday



Комментарии правила





Последние новости



Новое в блогах


Самое читаемое



Самое обсуждаемое