Сход бацькоў Гомеля па пытаннях беларускамоўнай адукацыі: расклад на тыдзень ад Гомельскага ЦБМ

  • 11 декабря 2018, 09:31
  • 1701
  • 0


Кожны тыдзень Цэнтр беларускай мовы ладзіць у Гомелі цікавыя імпрэзы. Мы зрабілі для вас расклад на бліжэйшы час.

10.12 (панядзелак) // 19.00

Гурток размоўнай англійскай мовы Speak Up ад ініцыятывы народнай адукацыі АБФ.

13.12 (чацвер) // 19.00

Гурток ужытковай беларускай мовы «Лемантар». Тэма: «Максім Багдановіч».

Усё ведаеце пра аўтара? Мы будзем радыя экспертам па тэме.

Не памятаеце хто гэта? Мы нагадаем і разам абмяркуем ейную ролю ў беларускай літаратуры, пачытаем вершы, паглядзім відэа.

Не размаўляеце па-беларуску, але вельмі хочацца? Мы вам дапаможам і ў камфортнай абстаноўцы вы зможаце паспрабаваць пачаць размаўляць разам з намі.

14.12 (пятніца) // 19.00

Адкрыты бацькоўскі сход 2.0 па пытаннях беларускамоўнай адукацыі ў Гомелі

Удзельнікам прапануецца параўнаць сітуацыю з беларускамоўным навучаннем у Гомелі і Мінску разам з запрошанымі гасцямі ініцыятывы «Дзеткі-кветкі». На сустрэчы наведвальнікі разбяруцца ці трэба мець «беларускамоўную» сям’ю, каб аддаць дзіця гадавацца па-беларуску ды разбярэцца тэма альтэрнатыўнага навучання, калі фармальная адукацыя не забяспечваецца.

15.12 (субота) // 12.00 — 13.00

Заняткі Мова дзяцей, узрост 4-7 год. З дапамогай гульняў дзеці весела вывучаюць беларускую мову, знаёмяцца з лексікай, вучацца размаўляць па-беларуску.

13.15 — 14.15 // Заняткі «Мова дзяцей», узрост 9-14. На занятках дзеці вывучаюць выбітных дзеячоў Беларусі, знаёмяцца з гісторыяй, гуляюць у гульні, вывучаюць лексіку, размаўляюць па-беларуску.

16.00 // Моладзевая арганізацыя «Грамадзянскі Форум» упершыню праводзіць ў Гомелі «Майстэрню нефармальнай адукацыі», якая распачнецца гульнёй гарадскога кіравання «Палітовічы», дзе кожны ўдзельнік можа паспрабаваць сябе ў ролі мэра і будзе вучыцца палітычнай камунікацыі.

19.00 // Гурток «Гендарныя даследванні» ад АБФ. Заняткі падымаюць тэмы сацыяльнай няроўнасці, удзельнікі параўноўваюць тэорыю з асабістым досьведам.

16.12 (нядзеля) // 12.00

Заняткі Мова дзяцей, узрост 4-6 год. З дапамогай гульняў дзеці весела вывучаюць беларускую мову, знаёмяцца з лексікай, вучацца размаўляць па-беларуску.

13.00 // Заняткі «Мова дзяцей» для дзяцей з парушэннямі зроку. На гэты час запрашаюцца ўсе жадаючыя, група не шмат чым адрозніваецца ад групы на 12.00, але ў змешаных групах дзеткі вучацца не толькі размаўляць па-беларуску, але навучацца разам і дапамагаць адзін адному.

15.00 // Курсы ўкраінскай мовы ад украінскай дыяспары Гомеля.


Удзел ва ўсіх мерапрыемствах тыдня бясплатны! Уваход вольны. Вул. Працоўная, 7а, 2 паверх, кабінет 14.

Калі вам падабаецца тое, што роіць ЦБМ, падтрымайце іх.

«Франсабанк» ААТ, код GTBNBY22

р/р BY06GTBN30153300000482856101

атрымальнік: ГГА ГА ТБМ

УНП 401163767

Вашае прозвішча, адрэса.

Прызначэнне: добраахвотнае ахвяраванне.

Сума.

Увага! Пры аплаце наяўнымі банк бярэ камісію.

Подпишись на Я.Н

Присоединяйтесь к сообществу в Viber → Viber/gomeltoday

Места: Гомель (26178)

Метки: Гражданское общество (2156), Афиша (2412)

Комментарии правила




Загрузка...

Самое обсуждаемое



Новое в блогах


Самое читаемое





Новости партнеров

Загрузка...

Новости партнеров



Новости партнеров

Загрузка...