Трэнінг па лічбавым правам і заняткі для дзяцей: расклад на тыдзень ад Гомельскага ЦБМ

  • 26 ноября 2018, 18:37
  • 1114
  • 0


30.11 (пятніца)

19.00 кінапрагляд фільма «Форма вады» з беларускамоўнымі субтытрамі.

У фільме распавядаецца пра жыццё нямой дзяўчыны Элайзы Эспазіта, якая ў разгар халоднай вайны працуе ў сакрэтнай лабараторыі ў ЗША прыбіральшчыцай. Яна становіцца сведкай таго, як там вывучаюць і катуюць незвычайную істоту-амфібію. Калі яна разумее, што яго могуць забіць, Элайза вырашае выратаваць яго ў што б там ні стала.

У 2018 годзе стужка атрымала 4 прэміі «Оскар».

01.12 (субота)

12.00-13.00 заняткі Мова дзяцей, узрост 4-7 год. З дапамогай гульняў дзеці весела вывучаюць беларускую мову, знаёмяцца з лексікай, вучацца размаўляць па-беларуску. Тэма занятка: «Уладзімір Караткевіч».

13.15-14.15 заняткі «Мова дзяцей», узрост 9-14. На занятках дзеці вывучаюць выбітных дзеячоў Беларусі, знаёмяцца з гісторыяй, гуляюць у гульні, вывучаюць лексіку, размаўляюць па-беларуску.

15.00 экспрэс трэнінг па лічбавым правам «Окей, Google» ад праваабарончай арганізацыі «Human Constanta». Эксперты па тэме: Аляксей Казлюк і Андрэй Сушко.

На сустрэчы ўдзельнікі будуць размаўляць пра лічбавыя правы, баланс свабоды і бяспекі ў Інтэрнэце, прыватнасць і ананімнасць у сеціве, работу маркетынгавых праграм.

02.12 (нядзеля)

12.00 заняткі Мова дзяцей, узрост 4-6 год. З дапамогай гульняў дзеці весела вывучаюць беларускую мову, знаёмяцца з лексікай, вучацца размаўляць па-беларуску.

13.00 заняткі «Мова дзяцей» для дзяцей з парушэннямі зроку.

18.30 гурток «Гендарныя даследванні» ад АБФ. Заняткі падымаюць тэмы сацыяльнай няроўнасці, удзельнікі параўноўваюць тэорыю з асабістым досьведам. Тэма: «Дэмакратыя і гамафобія».

Усе мерапрыемствы бясплатныя! Падрабязную інфармацыю шукайце ў суполках Цэнтра беларускай мовы.

+375 (29) 908-91-62

вул. Працоўная, 7а, 2 паверх, кабінет 14.

Калі вам падабаецца тое, што мы робім, то падтрымайце аплатай на арэнду.

«Франсабанк» ААТ, код GTBNBY22

р/р BY06GTBN30153300000482856101

атрымальнік: ГГА ГА ТБМ УНП 401163767

Вашае прозвішча, адрэса.

Прызначэнне: добраахвотнае ахвяраванне. Сума.

Увага! Пры аплаце наяўнымі банк бярэ камісію.




Мы создали канал в Телеграме для того, чтобы быстро рассказывать вам новости → https://t.me/gomeltoday

Места: Гомель (24272)

Метки: Гражданское общество (2040), Афиша (2103)

Комментарии правила




Загрузка...

Новости партнеров

Загрузка...


Новое в блогах


Самое читаемое



Новости партнеров

Загрузка...


Новости партнеров