Сямейны кінапрагляд і заняткі «Мова дзяцей»: расклад ад Гомельскага ЦБМ

  • 06 ноября 2018, 17:34
  • 1971
  • 0


Кожны тыдзень Цэнтр беларускай мовы ладзіць у Гомелі цікавыя імпрэзы. Мы зрабілі для вас расклад на бліжэйшы час.

09.11 (пятніца) // 19.00

Сямейны кінапрагляд з абмеркаваннем «Моя сябар жырафа».

Галандскі хлопчык Дзікечэ Дап нарадзіўся ў адзін дзень з жырафай Рафам. Яны раслі разам і сталі найлепшымі сябрамі. Прыходзіць час ісці ў першы клас і высвятляецца, што ў школу пойдзе толькі Дзікечэ. Бо Раф — жырафа і дарослыя лічаць, што ён ужо ведае ўсё, што трэба жырафе. Але сябры не здаюцца і прыдумляюць, як трапіць у школку разам!

10.11 (субота) // 12.00

Заняткі «Мова дзяцей», узрост 4-6 год. З дапамогай гульняў дзеці весела вывучаюць беларускую мову, знаёмяцца з лексікай, вучацца размаўляць па-беларуску.

13.30 // Заняткі «Мова дзяцей», узрост 9-14. На занятках дзеці вывучаюць выбітных дзеячоў Беларусі, знаёмяцца з гісторыяй, вывучаюць лексіку, размаўляюць па-беларуску.

15.00 // Курсы ўкраінскай мовы ад украінскай дыяспары Гомеля. Вітаюцца ўсе ўзроўні валодання мовай, на сустрэчах наведвальнікі практыкуюць і вывучаюць украінскую мову.

19.00 // Гурток «Гендарныя даследванні» ад АБФ. Заняткі падымаюць тэмы сацыяльнай няроўнасці, удзельнікі параўноўваюць тэорыю з асабістым досьведам. Тэма сустрэчы: «Мускуліннасць».


Удзел ва ўсіх мерапрыемствах тыдня бясплатны! Уваход вольны. Вул. Працоўная, 7а, 2 паверх, кабінет 14.

Калі вы хочаце правесці ў ЦБМ сваё некамерцыйнае мерапрыемства, то тэлефануйце: +375299089162 (Алеся).

Калі вам падабаецца тое, што роіць ЦБМ, падтрымайце іх.

«Франсабанк» ААТ, код GTBNBY22

р/р BY06GTBN30153300000482856101

атрымальнік: ГГА ГА ТБМ

УНП 401163767

Вашае прозвішча, адрэса.

Прызначэнне: добраахвотнае ахвяраванне.

Сума.

Увага! Пры аплаце наяўнымі банк бярэ камісію.




Мы создали канал в Телеграме для того, чтобы быстро рассказывать вам новости → https://t.me/gomeltoday

Места: Гомель (24323)

Метки: Гражданское общество (2043), Афиша (2108)

Комментарии правила




Загрузка...

Новости партнеров

Загрузка...


Новое в блогах


Самое читаемое



Новости партнеров

Загрузка...


Новости партнеров