Беларусь адзначае Дзень роднай мовы

  • 21 февраля 2018, 10:20
  • 504
  • 0


21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды шмат мерапрыемтсваў, прысвечаных беларускай мове, адбудуцца і ў Беларусі.

Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Ён штогод адзначаецца з 2000 года.

Сэнс гэтага свята ў заахвочвання моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Дні роднай мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі толькі ад часу залічэння ў 2009 годзе Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры беларускай мовы да ліку загрожаных. Ад таго часу бібліятэкі прысвячаюць святу кніжныя выставы беларускамоўных выданняў.

А з 2008 года Таварыства беларускай мовы праводзіць у гэты Дзень агульнабеларускія дыктоўкі паводле беларускамоўных твораў. Таксама праводзяцца прэзентацыі новых беларускамоўных кніг і беларускамоўныя музычныя мерапрыемствы.


Мы создали канал в Телеграме для того, чтобы быстро рассказывать вам новости → https://t.me/gomeltoday

Места: Беларусь (1717)

Метки: Общество (31514)

Комментарии правила




Загрузка...

Самое обсуждаемое



Новости партнеров

Загрузка...

Новое в блогах


Самое читаемое



Новости партнеров

Загрузка...