19 траўня ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна адбудзецца фестываль «Агмень», прысвечаны выбітнаму сыну рэчыцкай зямлі, паэту Анатолю Сысу

  • 16 мая 2018, 10:57
  • 912
  • 0


Востра праблемная, шчымліва-патрыятычная паэзія, а таксама непахісная жыццёвая і грамадзянская пазіцыя Анатоля Сыса паўплывалі на развіццё ўсёй беларускай літаратуры канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў. Некалькі пакаленняў літаратараў, спевакоў, артыстаў узгадаваліся як творцы, натхніўшыся пранікнёнымі радкамі Анатоля Сыса.

І яго памятаюць. Яго лічаць культавым. Глыбока пранікнёныя ягоныя вершы чытаюць тады, калі трэба найбольш паўздзейнічаць на чалавечыя пачуцці.

19 траўня ў Гарошкаве збяруцца вядомыя літаратары: Валянціна Аксак, Уладзімер Арлоў, Крысціна Бандурына, Яўген Вапа, Галіна Дубянецкая, Васіль Жуковіч, Ганна Кандрацюк, Максім Клімковіч, Наста Кудасава, Георгій Ліхтаровіч, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Яўген Рагін, Віктар Слінка, Усевалад Сцебурака, Сяржук Сыс, Аляксандр Тамковіч, Віка Трэнас, Андрэй Федарэнка, Антаніна Хатэнка ды іншыя. Музычнае аздабленне свята зладзяць бард Зміцер Бартосік ды блюзмэн Юры Несцярэнка.


Пачатак фестывалю а 12-й гадзіне каля магілы паэта на могілках вёскі Гарошкаў з ускладання кветак. Асноўная частка праграмы пройдзе на падворку роднай хаты Анатоля Сыса ў Гарошкаве.

Арганізатары фестывалю чакаюць усіх землякоў паэта, якім ганарыцца Беларусь. Вёска Гарошкаў знаходзіцца практычна на трасе Гомель — Калінкавічы. З Рэчыцы да месца пачатку свята (гарошкаўскія могілкі) можна даехаць аўтобусам № 2.

Мы мусім памятаць нашага славутага земляка!

Спасылка на мерапрыемства.




Мы создали канал в Телеграме для того, чтобы быстро рассказывать вам новости → https://t.me/gomeltoday

Места: Речица (1368)

Метки: Афиша (2044), Область (6102)

Комментарии правила




Загрузка...

Самое обсуждаемое



Новости партнеров

Загрузка...

Новое в блогах


Самое читаемое



Новости партнеров

Загрузка...


Новости партнеров