
«У Швейцарыі ў яе было цудоўнае жыццё, але яна лічыла, што цяпер мусіць быць на радзіме». Хто такая Наталля Хершэ, якую пасадзілі за сарваную балаклаву
Апошнія 12 год Наталля Хершэ жыла ў Швейцарыі. Там яна атрымала другое грамадзянства, там яе чакаюць дзеці і любімы мужчына. Невядома, калі яны змогуць убачыцца зноў. Наталлю затрымалі на жаночым маршы і прысудзілі 2,5 года калоніі за тое, што яна сарвала з амапаўца балаклаву. Гісторыю Хершэ «Нашай Ніне» расказалі яе блізкія — пра жыццё ў Швейцарыі на беразе возера, любоў да малявання і лісты, якія яна шле з турмы.