
Фотафакт: як выглядае Крэўскі замак пасля чарговага этапу рэстаўрацыі
У мястэчку Крэва на Смаргоншчыне завершаныя работы па кансервацыі паўночна-заходняй сцяны абарончага замку ХIV стагоддзя. Ужо знялі рыштаванні, адвялі тэхніку. Гэтая частка захавалася лепей за іншыя, якія моцна пацярпелі ад расійскіх абстрэлаў падчас Першай сусветнай вайны, паведамляе «Радыё Свабода».