ФК Гомель сярод трох самых беларускамоўных клубаў Беларусі ў 2016 годзе

3487 просмотров

Внимание!
В данном посте высказано частное мнение автора, которое может не совпадать с мнением редакции.

Футбольны клуб Гомель паводле выбару карыстальнікаў Укантакце заняў 3-е месца ў апытанні "Самы беларускамоўны футбольны клуб Беларусі - 2016" . 

У апытанні здзельнічалі ўсе футбольныя клубы Беларусі Вышэйшай, Першай і Другой ліг. 

Апытанне праводзіцца чацьвёрты раз з 2013 году і Гомель з'яўляецца адзіным клубам, які трапляў у фінал усіх 4-х апытанняў (у фінал трапляе 3-4 клубы). Апытанне набрала рэкордную колькасць прагаласаваўшых за ўсе чатыры гады.

У 2013-2014 годзе Гомель займаў 1-е месца, у 2015 - другое, у 2016 - трэцяе.

Трэба адзначыць, што ў параўнанні з 2013 годам, за апошнія гады беларуская мова ў футболе надзвычай пашырылася і канкурэнцыя сярод каманд за права быць самым беларускім футбольным клубам істотна ўзрасла.

Успомніў пераможцаў і фіналістаў 2013-2016 гадоў.

У 2013 годзе пераможцам быў Гомель. На 2-м месцы Дынама Брэст, 3-е - БАТЭ


Фінал-2014 у арозненні ад Фінала-2013 складаўся з 4-х каманд.

У 2014 годзе пераможцам быў таксама Гомель, а Дынама Брэст і БАТЭ у фінал не патрапілі, саступіўшы месцы Белшыне, Славіі і Тарпеда Мінск. 


Склад фіналістаў-2015 на 3/4 не змяніўся з 2014 года - толькі замест мазырскага Арла Славіі прыляцеў мінскі Крумкач Крумкачоў.


Па выніках фіналу-2015 Гомель заняў 2-е месца, саступіўшы 1-е мінскім Крумкачам. Тарпеда Мінск заняло 3-е месца, а Белшына - 4-е.

Фіналісты 2016 года змяніліся напалову - замест Белшыны і Тарпеда Мінск упершыню ў фінал патрапілі Нёман і мінскае Дынама.


На гэты раз пераможцаў стаў Нёман, Крумкачы занялі 2-е месца, Гомель - 3-е, а мінскае Дынама - 4-е месца.

Прыемна, што Гомель застаецца стабільна адным з самых беларускамоўных клубаў Беларусі, а беларуская мова з кожным годам усё больш і больш пашыраецца ў беларускім футболе, што і зразумела - калі чэмпіянат беларускі, то і мова ў ім павінна дамінаваць беларуская. 



Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах