Назвы вуліц Гомеля новыя - шыльды старыя ФОТА

5441 просмотров

У 2013 годзе адбылося адно з самых масавых перайменаванняў назваў гомельскіх вуліц за апошні час - каля 80-ці з іх атрымалі новыя назвы. Прайшло ўжо 3 гады, але ці бачна гэта перайменаванне дзесьці, акрамя новых гарадскіх мап? Можна з упэўненасцю казаць, што назвы некаторых вуліц сталі новымі толькі на паперы, а самі шыльды з назвамі вуліц (афіцыйна яны маюць назву аншлагі) засталіся старымі не толькі ў фізічным, але і ў тапаграфічным сэнсе - на іх прадстаўлены назвы вуліц да 2013 году. Можа ўзнікнуць лагічнае пытанне - навошта наогул тады перайменаванне адбывалася? Прывядзём некалькі прыкладаў.

Рабочы праезд быў перайменаваны ў Былінны 1-ы праезд, але назву на шыльдах не змяніў.


Рабочы 2-гі праезд быў перайменаваны ў Былінны 2-ы праезд, але назву на шыльдах не змяніў.




Батарэйны 3-ці праезд стаў Батарэйным 1-м праездам, але назву на шыльдах не змяніў.


Рэчыцкая шаша стала Рэчыцкім праспектам, але візуальна нічога на дамах не змянілася.























Неабходна замяніць неактуальныя вулічныя шыльды, і, пажадана, каб новыя шыльды былі па-беларуску, бо Гомель - гэта беларускі горад і вуліцы павінны пазначаць гэта. 

Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах