Білінгвізм і правы спажыўцоў

4397 просмотров

Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў», які ў п.9 арт. 7 «Інфармацыя аб таварах (работах, паслугах)» замацоўвае норму, паводле якой «інфармацыя, прадугледжаная пунктамі 1–8 гэтага артыкула, на беларускай або рускай мове дакладным і разборлівым шрыфтам даводзіцца да ведама спажыўца ў дакументацыі, якая дадаецца да тавараў (работ, паслуг), на спажывецкай тары (упакоўцы), этыкетках або іншым спосабам, прынятым для асобных відаў тавараў (работ, паслуг)».

Гэта ж у законе “Аб абароне правоў спажыўцоў” прапісана і ў п. 4 арт. 8 «Інфармацыя аб вытворцах (выканаўцах, прадаўцах)».

Дзяржаўны стандарт Беларусі № СТБ 1100-2007 «Харчовыя прадукты. Інфармацыя для спажыўца. Агульныя патрабаваннi» сцвярджае, што любы беларускі вытворца можа выканаць упакоўку свайго тавара па-беларуску. У чацвёртым раздзеле гэтага дакумента ёсць п. 4.3, дзе сказана, што «інфармацыя для спажыўца ў выглядзе тэксту наносіцца на беларускай і/або рускай мове і пры неабходнасці на замежнай мове ў адпаведнасці з нормамі мовы, на якой прыведзена інфармацыя».

Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза № ТР ТС 005/2011 «Аб бяспецы ўпакоўкі», які цяпер дзейнічае і ў Беларусі, трыма радкамі п. 4 арт. 6 стварыў калізію нормам, што прапісаныя і ў Канстытуцыі, і ў Законе «Аб мовах», і ў Законе «Аб абароне правоў спажыўцоў», і ў адпаведных беларускіх стандартах.

Тэхнічны рэгламент МС «Аб бяспецы ўпакоўкі» прадпісвае, што «інфармацыя павінна быць выкладзена на рускай мове і на дзяржаўнай(ых) мове(ах) дзяржавы-чальца МС пры наяўнасці адпаведных патрабаванняў у заканадаўстве(ах) дзяржавы(ў)-чальца(оў) МС».

Згодна п. 4.1.2 ТР МС “Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі” (ТР ТС 022-2011), “…маркіроўка запакаванай харчовай прадукцыі павінна быць нанесена на рускай мове і на дзяржаўнай(ых) мове(ах) дзяржавы-ўдзельніцы Мытнага саюзу пры наяўнасці адпаведных патрабаванняў у заканадаўстве(ах) дзяржавы(аў)-удзельніцы(аў)…”.

“Або” ў артыкуле аб маркіроўцы Закона “Аб мовах” зводзіць сітуацыю да наступнага: руская мова зараз у маркіроўцы азначанай прадукцыі абавязковая, а беларуская – не.

Гэту сітуацыю можна выправіць праз змены ў законе “Аб абароне правоў спажыўцоў”, паводле якіх інфармацыя павінна даводзіцца да спажыўца адразу на двух дзяржаўных мовах. Пры такой рэдакцыі закона вытворцы не толькі з Беларусі, але і з іншых краін Мытнага саюза, што рэалізуюць прадукцыю на тэрыторыі Беларусі будуць абавязаны маркіраваць прадукцыю па-беларуску і па-руску, рэалізуючы тым самым норму арт. 17 Канстытуцыі.

Калі ж сёння нашыя законы даюць права вытворцу абіраць – падаваць інфармацыю на ўпакоўках сваіх тавараў па-руску або па-беларуску, а новы Тэхнічны рэгламент МС патрабуе, каб руская мова прысутнічала абавязкова, а свядомае выкарыстанне дзвюх дзяржаўных моў можа выклікаць дадатковыя выдаткі і паставіць канчатковую прадукцыю ў няроўныя канкурэнтныя ўмовы з «аднамоўнай», большасць беларускіх вытворцаў будуць ігнараваць беларускую мову.

У той жа час, абарона правоў спажыўцоў, без залежнасці ад таго, якой дзяржаўнай мовай яны карыстаюцца ў жыцці, з’яўляецца важнай задачай, што стаіць перад нашай дзяржавай, што на практыцы рэалізуе канстытуцыйную норму аб тым, што Беларусь з’яўляецца сацыяльнай дзяржавай.

На сённяшні час прапановы аб унясенні змен у Закон “Аб абароне правоў спажыўцоў” паводле якіх інфармацыя аб тавары павінна даводзіцца да спажыўца адразу на дзвюх дзяржаўных мовах падтрымліваюць дэпутаты Парламента, Міністэрства культуры, Інстытут мовазнаўства НАН, таварыствы абароны правоў спажыўцоў, а таксама вытворцы тавараў і паслуг.



Дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследванняў беларускай мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі Ігар Капылоў паведаміў, што Інстытут мовазнаўства падтрымлівае прапанаваныя намі карэкціроўкі п.9 арт.7 і п.4 арт.8 Закона “Аб абароне правоў спажыўцоў”. Ігар Капылоў адзначыў, што “ўнясенне дадзеных змен у Закон будзе садзейнічаць забеспячэнню моўных правоў беларускіх спажыўцоў, раўнапраўнаму становішчу Беларусі як самастойнага суб’екта Мытнага саюза, а таксама замацаванню станоўчага міжнароднага іміджу нашай краіны”.


Як адзначае выканаўчая абавязкаў дырэктара Гомельскага тлушчавага камбіната Н.В. Асадчая, “1 студзеня 2015 г. уступіла ў сілу дамова аб стварэнні Еўразійскай эканамічнай прасторы. Згодна з часткай 1 артыкула 2 Дамовы гарманізацыя заканадаўства – гэта збліжэнне заканадаўства дзяржаў-членаў накіраванае на ўстанаўленне падобнага (сапастаўнага) нарматыўнага прававога рэгулявання ў асобных сферах. Заканадаўства адной дзяржавы-члена ЕАЭС (Рэспублікі Беларусь) павінна быць гарманізавана з заканадаўствам іншых дзяржаў-членаў. Дзе, напрыклад, інфармацыя аб таварах, вытворцах выкладаецца на дзвюх мовах: замежнай і нацыянальнай, таму прапанова па змяненню заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў мае пад сабой падставу”.


Неабходна заўважыць, што толькі ў Беларусі з усіх іншых краін Мытнага саюзу руская мова з’яўляецца таксама дзяржаўнай нараўне з нацыянальнай (за выключэннем, вядома, Расіі, дзе нацыянальнай мовай з’яўляецца руская).

Улічваючы палажэнні Тэхнічнага рэгламента Мытнага саюза ўжо зараз бачна, што пры інфармаванні спажыўцоў Мытнага саюза выкарыстоўваюцца ўсе нацыянальныя мовы, акрамя беларускай, бо з-за нормы аб змяшчэнні дзяржаўнай і рускай мовы на тавары і таго, што ў Беларусі адной з дзяржаўных моў з’яўляецца руская, вытворцы эканомяць толькі на беларускай мове.

На падставе выкладзенага вышэй і ўлічваючы, што распрацоўка зменаў у закон “Аб абароне правоў спажыўцоў Указам Прэзідэнта ад 31.12.2015 г. №530 унесена ў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2016 год, неабходна ўнесці змены ў закон “Аб абароне правоў спажыўцоў” у выкладзенай ніжэй рэдакцыі:

Статья 7. Информация о товарах (работах, услугах)

9. Информация, предусмотренная пунктами 1–8 настоящей статьи, на белорусском и русском языке четким и разборчивым шрифтом доводится до сведения потребителя в документации, прилагаемой к товарам (работам, услугам), на потребительской таре (упаковке), этикетках или иным способом, принятым для отдельных видов товаров (работ, услуг). Информация, сообщенная или переданная на иностранном языке, считается непредоставленной, за исключением случаев, когда она была сообщена или передана на иностранном языке по желанию потребителя.

При реализации потребителю товаров (выполнении работ, оказании услуг) по образцам, описаниям товаров (работ, услуг), содержащимся в каталогах, проспектах, рекламе, буклетах или представленным в фотографиях или иных информационных источниках, в том числе в глобальной компьютерной сети Интернет, до момента заключения договора информация, предусмотренная подпунктами 2.1, 2.5, 2.6 и 2.9 пункта 2 настоящей статьи, а также информация о сроке доставки товара (выполнения работы, оказания услуги), цене и об условиях оплаты доставки товара доводится до сведения потребителя в этих информационных источниках, в том числе в глобальной компьютерной сети Интернет. Иная информация, предусмотренная подпунктами 2.2–2.4, 2.7, 2.8, 2.10–2.12 и 2.15 пункта 2 настоящей статьи, до момента заключения договора может доводиться до сведения потребителя в устной форме.”

Статья 8. Информация об изготовителях (исполнителях, продавцах)

4. Информация, предусмотренная пунктами 1 и 2 настоящей статьи, доводится до сведения потребителя на белорусском и русском языке. Информация, сообщенная или переданная на иностранном языке, считается непредоставленной, за исключением случаев, когда она была сообщена или передана на иностранном языке по желанию потребителя.”

Спажывецкія таварыствы, вытворцы і дэпутаты Парламента падтрымліваюць гэтыя змены. А што думаюць самі спажыўцы? Цікава б было даведацца і Ваша меркаванне - пакідайце свае каментары да гэтага тэксту і яны будуць абавязкова пачуты.

Комментарии правила