Чаму Русь не Расія

3414 просмотров

Внимание!
В данном посте высказано частное мнение автора, которое может не совпадать с мнением редакции.

У Еўропе, у тым ліку Рэчы Паспалітай, Расію называлі Масковіяй да канца XVII ст. і нават у XVIІI ст., бо Руссю лічыліся землі ВКЛ і Польскага Каралеўства, населеныя пераважна праваслаўнымі і ўніятамі. 

Самі паслядоўнікі гэтых веравызнанняў, лічачы сваю веру рускай, а сябе рускімі, ставіліся да ўсходніх суседзяў з Масковіі як да іншаверцаў і назвалі іх маскавітамі, масквою, маскалямі, а іх Царкву – маскоўскай. 

Акрамя таго не ўся Еўропа спачатку прызнавала тытул цара, а потым і імператара за князямі маскоўскімі, бо гэтыя тытулы не былі ім нададзеныя вышэйшымі духоўнымі асобамі – Папам Рымскім або Патрыярхам Канстанцінопальскім.

Канчаткова нармалізацыя адносін і прызнанне тытулу імператара ўсерасійскага адбылося ў час спаткання імператара Ёзафа ІІ і Кацярыны ІІ у Магілёве ў траўні 1780 г.

Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах