450 год Статуту ВКЛ 1566 года

2968 просмотров

Внимание!
В данном посте высказано частное мнение автора, которое может не совпадать с мнением редакции.

У лістападзе 1551 г. вялікі князь Жыгімонт ІІ Аўгуст, адказваючы на просьбы дэпутатаў сойма, вырашыў са згоды паноў рады ўтварыць камісію па падрыхтоўцы новай рэдакцыі Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 г. з 10 асобаў (5 католікаў і 5 праваслаўных).

Працай гэтай камісіі кіраваў канцлер ВКЛ Мікалай Радзівіл “Чорны”.

У лісце Аўгусціна Ратондуса да кардынала Станіслава Гозія ад 5 сакавіка 1566 г. з вялікім жалем гаворыцца, што ў Статут 1566 года былі ўключаны нормы, якія не адпавядалі інтарэсам каталіцкай царквы.

Аўгусцін Ратондус піша, што ў Статуце 1566 г.:

 “ Пры ўкладанні тых праў я меў вельмі шмат упартых спрэчак з ерэтыкамі, якія складалі амаль большую частку сярод складальнікаў гэтага права. Многія, і то сярод вялікіх імён, заяўлялі, што лаціна для іх непатрэбная і шкодная і што ўсялякае зло было прынесена ў Літву гэтаю моваю”.

Прыхільнікі каталіцкай царквы дамагаліся ўключыць у Статут 1566 года, якія забяспечвалі інтарэсы каталіцкага духавенства, і выдаць яго, апрача беларускай мовы, адначасова на лацінскай, але іх намаганні былі адхілены “вялікай сілаю”.

Теги: ВКЛ (8), Статут ВКЛ 1566 (1)

Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах