Гістарычны герб Гомеля сёння

6931 просмотров

Внимание!
В данном посте высказано частное мнение автора, которое может не совпадать с мнением редакции.

Як вядома, 21 сакавіка 1560 годзе Вялікім князем Жыгімонтам ІІ Аўгустам Гомелю быў дараваны герб:

«Присылали до нас подданные нашы мещане места Гомейского, оповедаючы, што ж они печати месткое, которое бы справы местьские печатовали мели, в себе не мають и для того великое заструдненье в тых справах и потребах местских им частокрот деется… Ино мы з ласки нашое господарское… печать местьскую з гербом крыжа им дали и мети дозволили и сим листом нашым дозволяем. Мають вжо они от того часу тое печати и гербу помененого во всих справах и потребах, оному месту належачих, вживати и им печатоватися по тому, яко и у ыншых местах нашых Великого князства Литовского обычай того заховывается.» — "Привилей мещаный гомейский на печать местьскую".

Нажаль, па невядомай прычыне рашэннем Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ў 1997 годзе за герб Гомеля быў абраны не гістарычны герб Гомеля 1560 года, а герб г. Новая Беліца (сучасны Навабеліцкі раён Гомеля) 1781 года, прысвоены ёй акупацыйнымі расійскімі ўладамі, толькі без двухгаловага арла.


Ці жыве памяць аб гістарычным гербе Гомеля ў Гомелі сённяшнім? Можна з упэўненасцю казаць, што аб гербу, дараванаму Гомелю 455 год таму гараджане памятаюць.

Вось некалькі прыкладаў.

На эмблеме вайсковая кафедры Гомельскага медычна ўніверсітэта змешчаны гістарычны герб Гомеля. 


Аля параўнання прывядзем і эмблему вайсковай кафедры Гарадзенскага медычнага ўніверсітэту, дзе сучасны герб Гародні супадае з гістарычным.


Не толькі вайсковыя медыкі носяць гістарычны герб Гомеля на сваёй амуніцыі - аснову эмблемы Артылерыйскай базы ўзбраення №1868, што па іроніі лёсу месціцца ў Навабеліцы, чый герб носіць сучасны Гомель, складае крыж гістарычнага гербу Гомеля.


Вайскоўцы Віцебскай кадэцкай вучэльні акрамя гомельскага крыжа носяць на сваёй амуніцыі і беларускую "Пагоню"


Гістарычны герб Гомеля вісіць у кавярні "24/7"


У аснову герба Гомельскай вобласці таксама пакладзены гістарычны герб Гомеля. Акрамя гэтага, на ім ёсць і рэчыцкая "Пагоня"


На эмблеме гомельскіх абласных выратавальнікаў таксма праглядаецца гістарычны герб Гомеля.


Гомельскія фанаты не толькі шырока выкарыстоўваюць гістарычны герб Гомеля, але і нясуць памяць аб ім у іншыя месцы Беларусі.


Нельга не заўважыць, што гістарычна і эстэтычна гістарычны герб Гомеля з крыжам больш пасуе Гомелю, чым навабеліцкі герб з рыссю і слушным рашэннем было б, каб гістарычная справядлівасць была адноўлена, а герб з крыжам зноў стаў гербам Гомеля. 

Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах