450 год уваходжання Гомеля у склад Рэчыцкага павету

6527 просмотров

У 2015 годзе Гомель адзначае не толькі 680 год далучэння Гомеля князем Альгердам да Беларусі ў 1335 годзе, 480 год вызвалення Гомеля князем Юрыям Радзівілам ад маскоўскай акупацыі ў 1535 і 455 год надання гораду герба ў 1560 годзе Вялікім князем Жыгімонтам ІІ Аўгустам.

Нельга не ўзгадаць і тое, што 450 год таму, у 1565 годзе Гомель увайшоў у склад Рэчыцкага павету Мінскага ваяводства.

Першая афіцыйная згадка Рэчыцы датуецца 1213 годам.


У XIV ст. за часамі княжаньня Гедыміна Рэчыца далучылася  да Беларусі. У 1392—1430 яна  знаходзілася ў валоданьні вялікага князя Вітаўта, які  збудаваў тут умацаваны замак «з хваёвага дрэва».


З XV ст. места стала цэнтрам староства.

2 кастрычніка 1511 вялікі князь Жыгімонт Стары надаў  Рэчыцы частковае Магдэбурскае права, а ў 1561 Жыгімонт  ІІ Аўгуст — поўнае (пацьвярджалася ў 1596).


Як бачым, Магдэбургскае права Рэчыца атрымала на 159 гадоў раней за Гомель, які атрымаў яго толькі ў 1670 годзе.

Узгаданы вялікі князь Жыгімонт ІІ Аўгуст надаў Гомелю 21  сакавіка 1560 годзе герб «у чырвоным полі срэбны крыж».


У XVІ стагоддзі і Рэчыца пачала карыстацца гербам: «у срэбным полі чырвоная двухраговая харугва з Пагоняй на ёй». 


Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай  (1565—1566) Рэчыца стала сталіцай павету Мінскага  ваяводзтва.

У адрозненні ад Гомеля, што зараз не выкарыстоўвае  гістарычны герб, а выкарыстоўвае герб г. Новая Беліца, ці сучасгага Навабеліцкага раёну Гомеля, Рэчыца сваю годную гісторую не забывае - 20 кастрычніка 2005 года "Пагоня" зноў стала гербам Рэчыца, а таксама і ўсяго Рэчыцкага раёну.


"Пагоню" выкарыстоўвае і мясцовы футбольны клуб  "Рэчыца-2014" 


Такзама пад знакам "Пагоні" ходзяць вайскоўцы Базы інжынерных боепрыпасаў №2271 Міністэрства абароны Беларусі, што базуецца ў  Рэчыцы.


У 1565 годзе Гомель увайшоў у склад Рэчыцкага павету  Мінскага ваяводства, стаўшы цэнтрам Гомельскага  староства.


Калі перагледзець усе гэтыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні на сучасны лад, можна казаць, што Гомель быў цэнтрам Гомельскага сельскага савету Рэчыцкага раёну Мінскай вобласці.  

У 1634 ваявода менскі Аляксандар Слушка, які раней быў  старостам рэчыцкім, заснаваў тут дамініканскі кляштар і  касьцёл Сьвятой Тройцы.

Сучасным гамяльчанам неабходна памятаць, якую значную  ролю мела Рэчыца ў жыцці Гомеля, Гомельшчыны і Беларусі,  ганарыцца ёю і прыкладаць намаганні для яе культурнага  развіцця, як калісці жыхары Рэчыцы рабілі тое ж для  Гомеля.

PS

18 лістапада 1926 года распачаўся працэс другога ўзбуйнення Беларусі, у выніку якога праз месяц краіна прырасла спрадвечнымі беларускімі землямі. У склад Беларусі з расійскай акупацыі вярнуліся Гомельскі і Рэчыцкі паветы.


Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах