Суббота, 5 декабря
  • Погода
  • -2
  • EUR3,1344
  • USD2,5862
  • RUB (100)3,4372

“Залаты” рамонт гомельскага аблвыканкама, альбо на што ідуць нашыя грошы

Жыхары абласнога цэнтра могуць прыгадаць, што напрыканцы 2015 года фасад гомельскага аблвыканкама пачалі актыўна рамантаваць. Нягледзячы на не самыя прыдатныя тэмпературы працы вяліся вельмі хуткімі тэмпамі – сродкі на рамонт былі вылучаныя і іх трэба было тэрмінова засвоіць. Пры гэтым кошт усіх пераўтварэнняў быў проста вялізарным — па стане на жнівень 2014 года, калі было выдадзена экспертнае заключэнне  на рэалізацыю праекта агульная сума складала 9 723 243 970 рублёў. На той час гэта раўнялася прыкладна 1 мільёну даляраў ЗША!

Задумана было шмат чаго:

  • на ганку будынка мелася з’явіцца падсвятленне ўсіх прыступак і ўваходаў у камітэт (пры гэтым уваходы мусілі быць з абагрэвам),
  • з дапамогай пліткі з тактыльнай паверхняй, падвойных парэнчаў і памяншэння вышыні пляцоўкі ганка да 4 см хацелі паклапаціцца аб маламабільных групах грамадзян,
  • замест старых і высокіх ялінак мусілі замяніць грунт і высадзіць 24 туі дзвух відаў – калонападобнай і шарападобнай, а таксама новы газон, “сцяна” кустоўя і кветнікі для аднагадовых раслін,
  • для арашэння раслін і дрэў мусіла з’явіцца ўбудаваная сістэма ірыгацыйнага абсталявання італьянскай або амерыканскай вытворчасці

і шмат чаго яшчэ.

На этапе заключэння дамовы на ўсе працы (тэндэр выйграў Будтрэст №14) сума рэканструкцыі была зменьшаная і склала  каля паўмільёна даляраў ЗША або 8 239 156 тыс. рублёў.

Вынікі пераўтварэнняў парадавалі не ўсіх. Так гомельскія эколагі наракалі, што частка хмызнякоў і дрэваў, высаджаных пры нізкіх тэмпературах высахлі і вясною 2016 года іх давялося замяняць на новыя.

Фатаздымкі зробленыя ў красавіку 2016 года. Усе пасохлыя насаджэнні пазней былі замененыя на новыя, зразумела за кошт падаткаплатнікаў

Адмысловыя выступы перад будынкам аблвыканкама, у якіх, хутчэй за ўсё, меліся размясціцца роварныя паркоўкі так і не былі абсталяваныя неабходнымі для гэтага прыстасаваннямі. Ну сапраўды — навошта яны там? У выканкамы або на службовых аўто, або на сваіх дваіх са скаргамі.

Тут маглі быць стаянкі для ровараў. Паміж першым і другім паверхам бачныя скрыні для маскавання кандыцыянераў

Пасля рэканструкцыі на будынку аблвыканкама з’явілася не толькі новая сістэма асвятлення, але і адмысловыя скрыні, што меліся схаваць цэлы шэраг кандыцыянераў. Можна было б сказаць, што гэта някепскае рашэнне, якое хоць неяк мусіла схаваць прылады для стварэння добрага мікраклімату ў кабінетах кіраўнікоў…

Вось толькі працуюць тыя кандыцыянеры, відаць, не для ўсіх. У спякотнае надвор’е ўбачыць цалкам ракрытымі амаль усе вокны будынка аблвыканкама – цалкам звычайная з’ява.

Самым вялікім праколам у гэтым дарагім рамонце былі.. сметніцы! Сапраўды можна зрабіць парэнчы з “нержавейкі”, стварыць абліцоўку з дарагіх матэрыялаў і нават абсталяваць уваходы сістэмай падагрэву, але старыя і недафарбаваныя сметніцы выдадуць сапраўдны кошт вашых задумак і пераўтварэнняў.

Можна вычысціць фасад да бляску…

..але сметніца мае быць старай і жахлівай..

..і недафарбаванай!

Можна было б сказаць, што знешні выгляд і рэпрэзентацыя сённяшняй улады гэта цалкам ейная справа. Усё адно яна аддаленая ад народа і даўно жыве сваім насычаным бюракратычным жыццём. Можа сапраўды трэба прыслухацца да адвечнага “мая хата з краю” і не звяртаць увагі на гэтыя праекты і іх кошты?

Але гэта рабіць не выпадае, бо ўсе гэтыя “рамонты за мільён” здзяйсняліся за грошы гомельскіх падаткаплатнікаў. Таму калі вы будзеце злавацца на кепскія дарогі ці недахоп лякарняў у нашым горадзе ды іх якасць, або будзеце наракаць на занядбанасць уласнага пад’езда – прыгадайце новы фасад аблвыканкама.

Пры гэтым у гомельскіх уладаў яшчэ хапае ідэяў куды б увапхнуць нашыя грошы. Вы не паверыце, але яны зноў узяліся  за рамонт будынка аблвыканкама! Гэтым разам акрамя яго мусяць прывесці ў належны выгляд і будынак па вул. Савецкай, 28. Агульная сума пераўтварэнняў – 628 мільёнаў недэнамінаваных рублёў, а тэрмін рэалізацыі – другое паўгоддзе 2016 года…

Яшчэ адной магчымасцю прафесійна засвоіць грошы будуць новыя падземныя пераходы і рэканструкцыі шэрагу вуліц у цэнтры горада. Гэта – сапраўдны кландайк  для любога чыноўніка!

Пры гэтым прыярытэт пры ўсіх пераўтварэннях будзе аддадзены толькі аўтамабілістам. Пешаходам і раварыстам давядзецца яшчэ больш перасоўвацца ў пошуках бліжэйшага перахода (як стала на вуліцы Кірава пасля рэканструкцыі), альбо схіляць галаву і спускацца пад зямлю, бо гэты горад – для машын!

Ля Кіеўскага спуска мае быць падземны пераход

Магчымы выгляд перахода каля палаца спорта. Канешне без чароўнай сметніцы не абыйдзецца!

А нашы грошы засвояць, аб гэтым за нас паклапоцяцца, тут сумневаў няма. Сістэма працуе стабільна, хай і …

Поделиться:

Популярное:
12277
8262
6887
5915
5884
5333
Scroll Up