ФК Гомель і беларуская мова ў сезоне-2015 ФОТА

3975 просмотров

Внимание!
В данном посте высказано частное мнение автора, которое может не совпадать с мнением редакции.

У пачатку красавіка пачаўся новы чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. 14 найлепшых каманд Беларусі будуць змагацца за залатыя медалі і права гуляць у еўрапейскіх футбольных кубках. Чым ён парадуе гомельскіх беларускамоўных заўзятараў? Ці стане ў ФК Гомель і беларускім чэмпіянаце больш беларускай мовы?

На сёння няма пэўнасці наконт беларускамоўных праграмак ФК Гомель - у 1-м туры чэмпіянату яны былі па-руску. Магчыма, сітуацыя зменіцца з 2-га тура, хоць фінансавая сітуацыя ў клубе наогул ставіць іх выхад пад пагрозу на любой з дзяржаўных моў.

Як і ў мінулыя гады абслуговаць хатнія гульні ў Гомелі будзе беларускамоўны дыктар, а ўся інфармацыя на электронным табло на стадыёне будзе падавацца па-беларуску. 

Па-беларуску як і ў мінулым годзе друкуюцца і афішы да гульняў, хоць, відаць зноў жа з-за фінансавых цяжкасцяў да першых двух тураў выйшла адна афіша, а не для кожнага асобна, як у мінулым сезоне.

Галоўная ж добрая навіна гэтага сезона для беларускамоўных заўзятараў у тым, што ФК Гомель стаў адным з трох клубаў Беларусі, што пачаў пісаць прозвішчы гульцоў на іх футболках па-беларуску.

Магчыма, нечым беларускамоўным і нацыянальнаарыентаваным Гомель парадуе яшчэ напрацягу сезону, але ўжо зараз можна казаць, што гомельская каманда - адна з самых беларускамоўных сярод спартовых каманд Беларусі.

Аб выкарыстанні беларускай мовы іншымі камандамі вышэйшай лігі можна даведацца па-спасылцы

Комментарии правила