Юзэф Панятоўскі ці Іван Паскевіч: чый помнік будзе хутчэй адноўлены гомельскім парку?

3844 просмотров

Не так даўно ў межах дыскусіі  "Чаму Гомелю патрэбен помнік Юзэфу Панятоўскаму?" я распавядаў вам аб тым, што думаюць па гэтаму пытанню у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі і Гомельскім гарадскім выканаўчым камітэце.

Што думаюць аб ідэі адноўлення помніка Юзэфу Панятоўскаму ў Гомельскім абласным выканаўчым камітэце? Аб гэтым і будзе расповед у сённяшнім допісе. 

Адразу забягаючы наперад заўважу, што пытанне з аднаго боку атрымала пазітыўнае развіццё, а з іншага - нечаканы паварот.

Вось што паведамілі з Гомельскага аблвыканкама:


"У межах Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" на 2011-2015 годы, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 26 снежня 2010 года №1905, за апошнія гады адыццёўлены шэраг мерапрыемстваў па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна, у тым ліку па аднаўленню гістарычных аб'ектаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і добраўпарадкаванню яго тэрыторыі. 

Праведзена рэканструкцыя Лебядзінай сажалкі, вядзецца рэстаўрацыя капліцы-спачывальні князёў Паскевічаў, у стадыі распрацоўкі знаходзіцца праектна-каштарысная дакументацыя па рэстаўрацыі будынка "Зімовы сад", аглядальнай вежы і г.д.

Вялікая ўвага надаецца насычэнню тэрыторыі парка малымі скульптурнымі і архітэктурнымі формамі, а таксама творамі манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Пабудавана ратонда, у адпаведнасці са старымі ўзорамі, на пляцоўцы перад палацам Румянцавых і Паскевічаў устаноўлены помнік М.П. Румянцаву, на пастаментах каля палацавай вежы размешчаны копіі старажытных гармат."

Як бачым, у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі вядзецца шырокая праца па аднаўленні яго першапачатковага выгляду. А далей пераходзім да самага цікавага:

"У стадыі ўзгаднення на ўзроўні Міністэрства культуры Беларусі знаходзіцца пытанне аб аднаўленні на тэрыторыіі парка помніка князю І.Ф. Паскевічу, які існаваў раней".


Нечаканы паварот - аказваецца ў той час, калі частка гамельчукоў ламае коп'і аб пытанні, патрэбна ці не патрэбна аднаўленне копіі помніку князю Юзэфу Панятоўскаму, нехта больш дзейсны ўжо ўзгадняе ў Міністэрстве культуры аднаўленне помніка яго антыподу, сябру-ворагу князю Івану Паскевічу, які і прывёз помнік Юзэфу Панятоўскаму з Варшавы ў Гомель у 1842 годзе. 

Гэта той самы Іван Паскевіч, аб якім Дзмітрый Новікаў не так даўно пісаў у сваім допісе "Нужно ли возвращать памятник Йозефу Понятовскому в Гомель?" наступнае:

"Конная скульптура работы датского мастера Бертеля Торвальдсена была заказана в 1817 году, а отлита из бронзы только в 1829 году. Но из-за национально-освободительного восстания в Польше она так и не оказалась на постаменте. Российские власти конфисковали памятник и вывезли в Модлин. После этого скульптура была подарена Ивану Федоровичу Паскевичу, который это восстание «усмирял», и вывезена им сначала в Демблин, а потом уже в Гомель. Для Польши фигура И.Ф. Паскевича достаточно однозначна — жесткий подавитель национального восстания. Кстати, «Варшавским» Паскевич начал именоваться именно после него. Как его любили поляки, легко оценить по тому факту, что под Брестом на него совершали покушение, а в 1844 году собирались убить в Варшаве, попутно вырезав войска оккупантов."

Ці такая высенова Дзмітрыя:

"Если Понятовский не имеет отношение к Гомелю, то зачем его памятник гомельчанам? Зачем здесь напоминание о жестком подавлении национально-освободительного движения, которое охватывало не только Польшу, но и Беларусь?"

Відаць помнік самому Івану Паскевічу зусім не будзе напамінаць гамяльчанам "о жестком подавлении национально-освободительного движения, которое охватывало не только Польшу, но и Беларусь?"

"Единственная ценность, которую мог бы представлять памятник — художественная, на мой взгляд. Но только ради этого отливать бронзовую статую — неоправданная трата из бюджета."


У сваім допісе Новікаў сваю выснову развіў: 

"Я абсолютно прозрачно говорю, что отливка памятника — удар по бюджету. Кстати, очень хороший вопрос, если инициатива Игоря Случака найдет отклик в сердцах власть имущих, то за чей счет будет установлен памятник? Господин Случак уже накопил сумму для отливки памятника, чтобы вручить ее городу или предлагает это делать из городского бюджета?"

Так пячэцца Дзмітрый аб гараджанах і аб гарадскім бюджэце, а меркавання Дзмітрыя і гараджан зноў не запыталі. Запытаецца Дзмітрый у Гомельскім гарвыканкаме, за чый кошт будуць ставіць помнік Івану паскевічу?

Ці нагадае ён у Міністэрства культуры аб тым, што: "в Гомеле до сих пор не установлен памятник Станиславу Шабуневскому. Человеку, которому город обязан своим «лицом». Власти обещают скромный бюст архитектору, но «абяцанка-цацанка», пока Шабуневский увековечен только в граффити на Могилевской—Кирова. Вообще тема, кому стоило бы установить памятник в Гомеле достаточно обширная, надеюсь, что смогу вернуться к ней. А исторических персонажей достаточно: легендарный предводитель радимичей Радим, князь Игорь, которому принадлежал Гомель, а сам он стал героем «Слово о полку Игоревом», великий князь Ольгерд, который присоединил наш город к ВКЛ. Если брать ближе к современности, то Гомель это родина для Драгунского, того самого, который написал «Денискины рассказы» и Давида Выгодского, которому посвящал стихи Мандельштам, а сам он перевел на русский язык «Голема» Густава Майринка. Специально не обойду вниманием и уроженку Гомеля Полуту Бодунову, которая стояла у истоков БНР — первой белорусской государственности, пусть и короткой и не всеми признанной."

Але вернемся да адказу з Гомельскага аблвыканкама і пяройдзем ад навін неадназначных да прыемных:


"Што тычыцца Вашай прапановы аб усталяванні копіі помніка польскаму князю маршалу Францыі Юзэфу Панятоўскаму на тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, то паведамляем, што сродкі на праектаванне, стварэнне і ўстаноўку дадзенага твора манументальнага  мастацтва не прадугледжаны ў бюджэце вобласці на 2015 год."

Здаецца, дзе тут добрыя навіны? Але чытаем далей:

"Пры падрыхтоўцы наступнага праекта Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" пытанне аб стварэнні помніка Юзэфу Панятоўскаму плануецца разгледзіць дадаткова."

Як бачым, пытанне не закрытае і пры належнай актыўнасці прыхільнікаў помніка польскаму князю Юзэфу Панятоўскаму і іншых фактараў помнік маршалу Францыі выкананы дацкім скульптарам Торвальдсэнам у Гомелі будзе.


І калі нехта лабіруе ідэю аднаўлення помніка Івану Паскевічу, то лагічна, што павінен быць адноўлены помнік і Юзэфу Панятоўскаму. Дарэчы, абодва помніка выкананы ў старажытна рымскім стылі, што падкрэслівае іх гармонію.

Таксама нельга не абмінуць увагай, што адзін помнік Івану Паскевічу ў Гомелі ўжо ёсць, а помнікаў Юзэфу панятоўскаму Гомель не мае.

Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах