Суббота, 5 декабря
  • Погода
  • -2
  • EUR3,1344
  • USD2,5862
  • RUB (100)3,4372

Гомель чакае П

Гомель чакае з’яўлення самога прэзідэнта. І хаця чыноўнікі гэтую версію абвяргаюць, візіт для нікога  ўжо не сакрэт. Для мясцовага кіраўніцтва гэты прыезд стаў сапраўдным выпрабаваннем – справа сур’ёзная, не кожны год кіраўнік дзяржавы прыязджае ў Гомель. І хаця горад толькі што атрымаў перамогу, як самы добраўпарадкаваны абласны цэнтр Беларусі, гарвыканкам вырашыў прыняць дадатковыя меры, каб зрабіць Гомель яшчэ прыгажэй.

Давайце паглядзім, якія змены адбыліся з горадам за апошні месяц.

1. Найбольш заўважныя змены адбыліся з фасадмі – нарэшце некаторыя будынкі дачакаліся маляроў. Дом спецыялістаў стаяў недафарбаваным каля пяці гадоў.

2. Для паскарэння справы чамусьці было вырашана пафарбаваць адразу некалькі дамоў на Перамозе ў адзін жоўты колер. 

3. Яшчэ адзін помнік архітэктуры 1930-х гадоў патрапіў пад афарбоўку. Але “самапальныя” балконы псуюць увесь выгляд і тут.

4. Яшчэ адна асаблівасць рамонтнага аўралу – гэта масавае выкарыстанне пад’ёмнікаў. Гэта таксама дазваляе рабіць справу больш аператыўна.

5. На жаль, малярныя працы не ідуць далей вулічных фасадаў. Дом спецыялістаў з тылу не фарбаваўся, відаць, з часоў пасляваеннага аднаўлення.

6. На вуліцы Пралетарскай некаторыя дамы папрыгажэлі.

7. Але для іншых помнікаў архітэктуры патрэбна сур’ёзная прафесійная рэстаўрацыя, а не касметычны рамонт.

8. Камусьці не спадабаліся старыя парадныя дзверы “сталінкі” – іх закалацілі фанерай. Страшная рэклама паверх архітэктурнага дэкору, ралеты нікога ўжо не здзіўляюць.  

9. На Перамозе з’явіліся крывавыя плямы на плітцы. “Які жах, кагосьці забілі на даху!” — падумалася мне.

Але рэчаіснасць аказалася іншай, але таксама жахлівай – хтосьці вырашыў, што фарбаваць стары шыфер, гэта прыгожа.

10. Каля вакзалу з’явіліся жоўтыя паўсферы – гэта добры сродак не дапусціць паркоўку на тратуары. А на месцы пешаходнага пераходу нарэшце з’явілася паніжэнне бардзюра.

11. Каля магазіна “Вёсны” з’явіўся новы асфальт, а гранітны бардзюр пафарбавалі. Няўжо так прыгажэй?

12. На бульвары па другому разу за год фарбуюць дрэвы. Які сэнс фарбаваць дрэвы ў горадзе не ведаюць нават спецыялісты. Такая традыцыя існуе толькі ў некаторых краінах былога СССР.

13. Больш за ўсё пашанцавала жыхарам дамоў, што знаходзяцца каля будоўлі новай дзіцячай бальніцы.

Тут і новы асфальт.

І свежая фарба з дваровага фасаду.

Афарбоўка рам балкона за кошт дзяржавы – калі ласка!

І нават афарбоўка труб вадасцёка.

На самой будоўлі віруе жыццё. Больш за 30 чалавек у кадры. Усё павінна быць гатова для закладкі першага каменю.

Аўральныя працы – гэта заўсёды складаная лагістыка, “простыя рашэнні” і нізкая якасць прац. Дзіўна бачыць імкненне зрабіць усё за раз, асабліва, калі спіс неабходных прац гарвыканкам вызначае сабе сам. Тым больш, калі чатска прац выглядае непатрэбнай.

Проста трэба ведаць, што ў гарадскіх уладаў заўсёды знаходзяцца грошы на глупствы, як то фарбаванне шыферу, будаўніцтва падземных пераходаў ці пашырэнне вуліц гістарычнага цэнтру. Але праблемы чамусьці ўзнікаюць, калі трэба заасфальтаваць ямы на перыферыйных вуліцах, скончыць будоўлю бальніцы ці кінуты “Ўсходні абыход”.  

Сяргей Ляпін,

архітэктар, былы спецыяліст па добраўпарадкаванні Чыгуначнага раёна

Поделиться:

Популярное:
12277
8262
6887
5915
5884
5333
Scroll Up