У Расіі спалілі "касцёл": цемрашальства, перформанс ці вынік эскапізма мастакоў?

3647 просмотров

Внимание!
В данном посте высказано частное мнение автора, которое может не совпадать с мнением редакции.

Акцыя "палымяная готыка", калі ў расійскім арт-парку пад Калугай спалілі "касцёл" выклікала вялікі рэзананс.

Адным бачыцца, што гэта ледзь не загад самога Пуціна быў ці яго ўладнай вертыкалі (або нават замова ад РПЦ) - спаліць касцёл. Іншыя справядліва апелююць, што нават па задумцы арганізатараў-мастакоў гэта быў усяго толькі перформанс, а спаленая інсталяцыя хутчэй збіральны вобраз гатычнага будынка, больш вядомага нам па касцёлах, збудаваных у такім стылі. Маўляў рэальна ўкладваць туды сэнс "мы спалім касцёлы, бо яны - зло" ніхто не хацеў.

Адсюль жа пачынаюцца і рэзонныя развагі пра свабоду творчасці і самавыяўлення, аднабаковы падыход да трактовак падобных падзей (у тым ліку і перагортышы, кшталту "а як бы адрэагавалі ў Расіі, калі б пад Берлінам спалілі драўляны макет храма з цыбулінкамі?").

Пры гэты мне тут бачыцца істотная праблема, калі творцы існуюць у адрыве ад тых грамадска-палітычных працэсаў, якія існуюць у іх дзяржавах. Так, зразумела, што часам для творчасці важна абстрагавацца, але шмат хто робіць так наўмысна, бо так камфортней, бяспечней - не задумвацца, не сачыць за навінамі і падзеямі, не выказваць сваёй пазіцыі. Адсюль атрымліваецца, што раз я - па-за палітыкай, то я чысты, няма чаго мяне з імі і тымі рэчамі, што іншыя робяць у дзяржаве атаясамліваць.

Ды толькі існаваць цалкам у адрыве ад такой рэальнасці і займацца ўтульненькім эскапізмам рэдка калі ўдаецца напаўніцу, што ў Расіі, што ў Беларусі. Прынамсі настаюць межы, калі нават твая творчасць перакрыжуецца і пачнуцца праблемы.

Менавіта таму праблема не ў тым, што перформансы, якімі б яны не былі, нельга праводзіць. Пытанне ў тым, што на фоне таго цемрашальства і асабліва псеўдарэлігійнага шалу, які зара назіраецца ў Расіі гэтая навіна выглядала вельмі сімвалічна і шмат кім менавіта так і была ўспрынятая.

Таму мастакам і іншым творцам варта ўлічваць кантэкст, каб не апынуцца не па сваёй волі ў цэнтры вялікага скандалу. Канешне, калі гэта не было іх першапачатковай мэтай..

Теги: перформанс (1), Расія (3)

Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах