Федзя і Джоня, забірайце лагатып!

8011 просмотров

Внимание!
В данном посте высказано частное мнение автора, которое может не совпадать с мнением редакции.

На гэтым тыдні Гомель праславіўся дзякуючы новаму відэа на ютуб-канале “вДудь”. Госцем чарговага выпуска стаў знакаміты расійскі дызайнер Арцемій Лебедзеў, які распавёў , што яго студыя стварыла файны лагатып гомельскай бургернай “ДжонФёдар”, але тыя “купілі лагатып і сікаюцца цяпер яго выкарыстоўваць, таму што ён занадта прагрэсіўны для Гомеля”.

Пра сам канфлікт было вядома ўжо за пару дзён да гэтага, але абсурд сітуацыі дзякуючы відэапраекту Дудзя выйшаў на новы ўзровень.

Найбольш дзіўнымі ў гэтай сітуацыі выглядаюць дзеянні менавіта фастфудных бізнэсоўцаў. Яны замовілі ў знакамітай студыі лагатып па спрошчанай схеме “экспрэс-дызайна”, калі замоўца плоціць каля 1700 $ і атрымлівае лагатып, дызайн якога не абмяркоўваецца і не мяняецца. Але ў выніку прайгралі па ўсіх франтах – грошы заплацілі, атрымалі лагатып і не прынялі яго ды шчэ трапілі ў скандал.

Наогул шмат хто звяртаецца сёння па дызайн да Арцемія Лебедзева не столькі за якаснымі выявамі (бо шмат да якіх яго прац могуць узнікнуць пытанні), колькі за статуснае імя, што стаіць за яго распрацоўкай. Атрымліваецца, што замоўцы атрымалі тое, чаго і хацелі – “лагатып, створаны студыяй Арцемія Лебедзева”.

З іншага боку няўжо заплаціўшы не такую і малую суму расійскай кампаніі (не кажучы пра тое, што ў Беларусі ёсць свае таленты!) гомельскія бізнэсоўцы (адным з сузаснавальнікаў ААТ «Славянскі хлеб», якое курыруе праект, з'яўляецца Кірыл Памалейка) не ацанілі рызыкі ў выпадку, калі лагатып ім прыйдзецца не да спадобы?

Ці разумелі яны, што адмаўленне ад яго і апісанне свайго непрымання выкліча паўсюдны “срач”, у якім па-любому пераможа аматар патроліць усіх і ўся з вялікай колькасцю прыхільнікаў і падпісантаў у інтэрнэт-прасторы?

Магчыма пакуль ў айчынных бізнэсоўцаў гэта проста такі вось узровень вядзення спраў у публічнай сферы, адсутнасць прадумвання рызыкаў наперад а можа яны маюць рацыю, паступіўшы так.

На мой асабісты погляд у гэтага канфлікта ёсць самае лагічнае для любога прадпрымальніка вырашэнне: прыняць распіяраны ў выніку інфармацыйнага шуму на некалькі краін дызайн і выкарыстоўваць яго! Бо лепшай рэкламнай кампаніі і прыдумаць немагчыма! Чысты хайп!

)))

Якім у выніку будзе лагатып новых гомельскіх устаноў хуткага харчавання і ці ўбачым мы гэтых, ужо легендарных, “Федзю” і ”Джона” наогул, цяпер пакажа толькі час.

P.S. Асабіста мне гэты лагатып таксама не пдб, але ж гэта бізнэс, і ў яго свае правілы гульні. А наогул галоўнае каб бургеры смачныя былі!

Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах