Вторник, 18 мая
  • Погода
  • +18
  • EUR3,0592
  • USD2,518
  • RUB (100)3,4103

У Гомелі адкрываецца Цэнтр беларускай мовы

5 лютага ў офісе мясцовай філіі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны распачынае работу Цэнтр беларускай мовы.

У Гомелі адкрываецца Цэнтр беларускай мовы

Адкрыццё прымеркаванае да старту другога сезону гуртка ўжытковай беларускай мовы «Лемантар». Пачатак а 12-й гадзіне.

У новым цэнтры плануецца праводзіць сустрэчы і мерапрыемствы па пытаннях беларускай культуры, гісторыі і сучаснасці, заняткі дзіцячага гуртка «Мова дзяцей», кінапаказы, будзе працаваць бібліятэка і куток настольных гульняў.

Да супрацы запрашаюцца прадпрымальнікі, якім неабходна моўная кансультацыя ці дапамога, грамадзяне, неабыякавыя да пытання развіцця беларускай мовы і павышэння яе ролі ў грамадстве, грамадскія арганізацыі і ўсе ініцыятыўныя і творчыя людзі, якім неабходная бясплатная пляцоўка для ўвасаблення сваіх ідэй і правядзення мерапрыемстваў, якія блізкія па каштоўнасцях з ТБМ.

Пры Цэнтры будзе працаваць гарачая тэлефонная лінія па пытаннях абароны правоў беларускамоўных грамадзян.

«У Беларусі расце попыт на ўсё беларускае, Гомель — не выключэнне, але ў другім па велічыні горадзе Беларусі няма грамадскай пляцоўкі для камунікацыі і падтрымкі беларускамоўных. Мы вырашылі ўвасобіць нашу даўнюю мару — мець гарадскі цэнтр развіцця беларускай мовы і культуры, і будзем працаваць над тым, каб цэнтр стаў месцам супрацы. Плануецца працягнуць камунікацыю з прадпрымальнікамі і ўстановамі Гомеля, мы будзем прапаноўваць ім нашу прафесійную дапамогу па пашырэнні сферы ўжывання беларускай мовы ў паслугах, таварах, рэкламнай прадукцыі, дакументазвароце», — кажа кіраўнік Рады Гомельскай філіі ТБМ Алеся Аўласевіч.

Адрас: вул. Кірава 3, пакой 1-8 (1 паверх). Даведкі па тэл +37529-908-91-62.

Гомельская філія ТБМ займаецца правядзеннем культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, нефармальнай беларускамоўнай адукацыяй, маніторыць прысутнасць беларускай мовы на вуліцах і ва ўстановах горада.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Новости по теме:
Места:
Гомель
Поделиться:


Популярное:
Топ-10 самых убыточных предприятий Гомельской области 2020 года
21781
Эпичное укрепление белорусского рубля продолжается. Догадки за счет чего — подтвердились
13201
В Гомеле и регионах будут отключать электричество. Посмотрите, где, когда и во сколько
12711
В шкловской колонии политзаключенных помечают желтыми бирками
10174
Что известно о задержанных в Гомеле работниках «Белоруснефти»?
6535
И снова дожди, а потом похолодание. Посмотрите погоду на следующую неделю
6300

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: