Воскресенье, 20 июня
  • Погода
  • +28
  • EUR2,9964
  • USD2,5153
  • RUB (100)3,485

Іркуцкія беларусы не забываюць пра Радзіму (фота)

Беларусы Прыбайкалля напярэдадні З'езду беларусаў свету завіталі ў Гомель. У складзе іркуцкай дэлегацыі прыехаў спеўны гурт «Крывічы». Паводле Алега Рудакова (аднаго з кіраўнікоў Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага), некаторыя з сібірскіх беларусаў трапілі на гістарычную Радзіму ўпершыню.

Іркуцкія беларусы не забываюць пра Радзіму (фота)

Алег Рудакоў: — Нас запрасілі на з’езд беларусаў свету «Бацькаўшчына». І мы падумалі, што было б нядрэнна наведаць Гомель. Таму мы прама з самалёта, адразу як прыляцелі, паехалі ў гэты горад. Усё ж такі гэта вельмі цікавы рэгіён. У Сібіры ёсць шмат перасяленцаў з Гомельшчыны. Ёсць нават назвы вуліцаў. Напрыклад, у вёсцы Тарнопаль Балаганскага раёна ёсць вуліца Гомельская.

 

Беларусь — як казка

Беларускамоўная сібірачка ў пятым пакаленні Воля Галанава ў прыватнай размове прызналася, што марыць пераехаць з Сібіры ў Беларусь на сталае жыццё.

Вольга Галанава: Я нарадзілася ў сям’і беларусаў. З аднаго боку, былі Галанавы і Дарашкевічы. З другога — Афанасьевы і Лук’янавы. Адныя апынуліся ў Сібіры ў часы Сталыпінскай рэформы, а другія — у 1936 годзе, уцякаючы ад калектывізацыі.

Вольга трапіла ў Іркуцкае Таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага 1 верасня 2003 года. З таго часу, паводле дзяўчыны, яна амаль штодзень спрабуе штосьці рабіць у таварыстве. «Я займаюся спевамі, ткацтвам. Мы разам ладзім святы, у якіх я ўдзельнічаю абавязкова», — кажа Вольга Галанава.

Беларуская дыяспара ў Іркуцку — адна з найбольш заўважных сярод іншых нацыянальных меншасцяў. Алег Рудакоў узначальваў Іркуцкае Таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага з моманту заснавання ў 1996 годзе. Лідар іркуцкіх беларусаў распавёў, што для некаторых прадстаўнікоў іх таварыства Беларусь — гэта, як казка: «То бок гэта гістарычная радзіма продкаў».

Летась лідара беларускага зямляцтва ў Іркуцку на пасадзе замяніла сібірачка ў трэцім пакаленні Алена Сіпакова.

— Мае продкі ў пачатку ХХ стагоддзя патрапілі адсюль з Беларусі, з Магілёўшчыны, на іркуцкую землю. І вось там мы дагэтуль жывём. Але мая беларускасць засталася са мной. Таму што мае дзядуля і бабуля жылі ў вёсцы. І толькі ў 1980-х гадах перабраліся ў горад. Мой дзед не меў адукацыі. У бабулі было 3 класы. Паміж сабой яны размаўлялі па-беларуску.

 

«Ніколі не бачыла яблыкаў на дрэве»

Беларусы Прыбайкалля наведалі Гомель, каб паглядзець на мясцовыя славутасці і расказаць пра сваю дзейнасць. Ад Іркуцка да горада над Сожам — 5757 км. Між іншым, ад Гомеля да Парыжа — удвая меней км. Ад Масквы да Іркуцка цягнік едзе 3,5 сутак. У Іркуцку — суворы клімат. Зіма тут цягнецца 6 месяцаў. А сярэдняя тэмпература самага спякотнага месяца — ліпеня — 18 градусаў.

Сябра Таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага Вольга Галанава распавяла пра ўражанні ад першага наведвання Беларусі. На той момант Вользе было 18 год.

— Першае маё ўражанне — калі я на лузе ўбачыла яблыню з яблыкамі. Яны яшчэ былі зялёныя. Але я ніколі ў жыцці не бачыла яблыкаў на дрэве. Мяне гэта так захапіла. Я глядзела на гэта доўгі час. І было так прыемна. Быццам бы ў казцы апынулася.

Паводле сябры Таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага Алега Рудакова, сярод прадстаўнікоў розных меншасцяў у Іркуцку найбольш актыўна сябе выяўляюць менавіта беларусы.

Алег Рудакоў: Мы можам па-рознаму казаць у Беларусі: бульба альбо «картошка». Усе зразумеюць. Але калі ты прыязджаеш у Іркуцк, то цябе не разумеюць. Там не ведаюць, што гэта за слова — «бульба». Таму калі мы адчуваем сябе беларусамі, калі пачынаем вывучаць беларускую мову, калі пачынаем размаўляць на гэтай мове на вуліцы, у аўтобусе, то да нас пачынаюць ставіцца нават з пэўнай павагай, бо мы памятаем свае карані.

Іркуцкае Таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага мае свае суполкі па ўсёй вобласці. Як паведаміў Алег Рудакоў, афіцыйна зарэгістравана 12 суполак. Ёсць некалькі ініцыятыўных групаў.


— Мы супрацоўнічаем з 14 раёнамі. Маецца вельмі шмат беларускіх вёсак у Іркуцкай вобласці. Мы намагаемся наладжваць кантакты, каб там з’яўляліся актывісты, якія б рабілі крокі па адраджэнні традыцыйнай культуры, узнікалі гурты. Гэтым разам у Беларусь прыехаў толькі адзін гурт — «Крывічы», які спявае аўтэнтычныя песні. А ўвогуле ў нас, у Іркуцкай вобласці, больш за 17 гуртоў, — кажа Алег Рудакоў.

 

Беларускай дзяржаве трэба актыўней падтрымліваць нацыянальныя дыяспары

Паводле дадзеных афіцыйнага перапісу насельніцтва, у Іркуцкай вобласці Расійскай Федэрацыі пражывае каля 8 тысячаў этнічных беларусаў. Аднак, на думку Алега Рудакова, колькасць беларусаў заніжаная ў некалькі разоў.

Алег Рудакоў лічыць, што беларускай дзяржаве трэба актыўней падтрымліваць нацыянальныя дыяспары.

— Тут нават не трэба шмат грошай на гэтую справу. Проста трэба зрабіць пэўныя нейкія праграмы па ўзаемадзеянні. Напрыклад, мы праводзілі навуковую канферэнцыю ў 2010 годзе, прысвечаную Сталыпінскай рэформе. Мы прасілі, каб ўрад даслаў пару навукоўцаў на гэтае мерапрыемства, каб падняць яе статус, зрабіць яе міжнароднай. Трэба было знайсці грошы, каб адправіць, можа, на цягніку. Але нам проста было адмоўлена. Маўляў, гэта нашая нейкая грамадская ініцыятыва. Але мы ўсё роўна правялі канферэнцыю. За свае грошы запрасілі навукоўца, аплацілі яму квіток на самалёт. Тым самым статус мерапрыемства быў падняты.

Беларускае зямляцтва ў Іркуцку займаецца асветніцкай працай сярод беларусаў з 1996 года. Летась расійскія праваахоўныя органы спрабавалі абвінаваціць Таварыства Беларускай Культуры ў экстрэмізме. З гэтай мэтай на офісе арганізацыі быў праведзены ператрус, у выніку якога былі канфіскаваныя пяць каляндарыкаў з выявамі беларускіх вайсковых дезячаў і манаграфія па антыбальшавіцкіх паўстаннях на Беларусі.

Творчая сустрэча з іркуцкімі беларусамі ў Гомелі прайшла ў памяшканні філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва. Наведнікі імпрэзы праглядзелі некалькі відэасюжэтаў пра дзейнасць беларускай грамады ў Іркуцку, а таксама праслухалі народныя песні ў выкананні гурта «Крывічы». Гомельская моладзь з аб'яднання «Талака» зладзіла гасцям экскурсію па горадзе і правяла майстар—класы па народных танцах.

Беларусы Іркуцка заўважылі, што з задавальненнем бы наведалі рок—фестываль «Басовішча», якое арганізуюць іх суродзічы з Падляшша.

 

Мікола Бянько, Юлія Сівец, «Беларускае Радыё Рацыя»

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Новости по теме:
Персоналии:
Алег РудакоўАлена СіпаковаВоля Галанава
Места:
ГомельИркутск
Поделиться:


Популярное:
«Славянский базар»: что с билетами, какие артисты приедут, платят ли им
7871
Вкладывать в себя, а не тряпки: мама троих детей из Гомеля поделилась историей успеха
6436
В центре Гомеля произошло серьёзное ДТП: столкнулись Volkswagen и BMW
4901
На Интернациональной в Гомеле ночью легковушка сбила мужчину
4587
Беларусь единственная в ООН проголосовала против резолюции, осуждающей хунту в Мьянме
4440
Певицу МакSим подключили к аппарату ИВЛ и ввели в искусственную кому
3964

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: