Воскресенье, 9 мая
  • Погода
  • +3
  • EUR3,0615
  • USD2,5354
  • RUB (100)3,4206

Наяўнасцю жорсткага аўтарытарнага рэжыма зручна абгрунтаваць сваё нежаданне працаваць з людзьмі

Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч не здзіўлены публікацыямі кшталту “Отбеливатель М”, у якім палітык быў абвінавачаны ў працы на ўладу: “Чым бліжэй да прэзідэнцкіх выбараў, тым больш будзе з’яўляцца такіх замоўленых артыкулаў”.

Наяўнасцю жорсткага аўтарытарнага рэжыма зручна абгрунтаваць сваё нежаданне працаваць з людзьмі

У інтэрв’ю “Мы” Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў змест гэтага артыкула аўтарства скандальнага і колісь высланага з Беларусі ва Украіну журналіста Міхаіла Падаляка, які выклікаў шырокі рэзананс у грамадскіх колах.

Так, у артыкуле сцвярджаецца, што разыходжанне Мілінкевіча і Аб’яднаных дэмакратычных сілаў у поглядзе на цяперашнюю палітычную сітуацыю прадказальнае. Падаляк піша, што лідэр руху “За Свабоду” свядома працуе на дзяржаву, бо “канструктыўная апазіцыя” ў асобе Мілінкевіча разам са сваім рухам атрымае прэферэнцыі ад улады: перад імі адчыняецца бальшыня дзвярэй, на прэзідэнцкіх выбарах палітык атрымае някрыўдны працэнт галасоў – а ўзамен гэтага палітык робіць свой унёсак у легалізацыю прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі. Даводзіцца, што Мілінкевіч будзе мець за гэта, прыкладам, пасаду віцэ-прэм'ера па гуманітарных пытаннях і грошы.

Я не здзіўлены з’яўленнем такога артыкула, — заявіў Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю “Мы”. – Гэта безумоўна вынік унутрыапазіцыйнай барацьбы. Бо да прэзідэнцкіх выбараў, хутчэй за ўсё, засталося паўтара года. За артыкулам стаяць тыя сілы ў апазіцыі, якія выступаюць супраць дыялогу Беларусі з Еўрасаюзам, супраць еўраінтэграцыі.

Нагадаем, яшчэ ў лютым палітолаг Юрась Чавусаў у інтэрв’ю “Мы” выказаўся пра выразны падзел апазіцыі на дзве плыні – прыхільнікаў удзелу ў дыялогу з ЕС і наадварот.

Апошняя заява Аляксандра Мілінкевіча пра маргіналізацыю апазіцыі выклікала хвалю абурэння ў яго апанентаў. Толькі заўважым, што палітык у сваёй заяве не казаў пра нейкую частку маргінальнай апазіцыі, а гаварыў пра сітуацыю з дэмрухам увогуле.

Гэта сілы ў апазіцыі, якія пачалі працу за скасаванне кантактаў з Беларуссю праз праграму “Усходняе партнёрства”. Я ўпэўнены, што такія публікацыі будуць з’яўляцца і надалей. Я не кажу пра выканаўцаў – свядома ці несвядома яны гэта робяць, але замоўшчыкі, канешне, вядомыя. Так было – так будзе, на жаль, — кажа Мілінкевіч.

На думку палітыка, апазіцыя зараз засяроджваецца на ўнутраных разборках, што толькі шкодзіць дэмакратычнаму руху.

Гэта вельмі сумна, што барацьба за дэмакратычную будучыню Беларусі пераходзіць на асабістыя “разборкі”.

У інтэрв’ю “Мы” намеснік Мілінкевіча ў руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч зазначыў:

Частка апазіцыі зацікаўлена ў кансервацыі існуючай сітуацыі. Наяўнасцю жорсткага аўтарытарнага рэжыма зручна абгрунтаваць сваё нежаданне, а часам і няздольнасць працаваць з людзьмі. Асноўнай мэтавай групай становяцца еўрапейскія чыноўнікі і інстытуты. За іх увагу і ідзе змаганне. З іншага боку, наяўнасць зрухаў у беларуска-еўрапейскіх дачыненнях выклікаюць скрайне негатыўную рэакцыю ў тых апазіцыйных колах, якія традыцыйна арыентавалісь на падтрымку з боку ўсходняй суседкі.

МЫ

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Новости по теме:
Поделиться:


Популярное:
В центре Гомеля на перекрестках с Советской после жуткой аварии, в которой погибла 6-летняя девочка, устанавливают «лежекопы»
8505
Водителя, который насмерть сбил 6-летнюю девочку в Гомеле, заключили под стражу
7812
Акции памяти, концерты и пять праздничных салютов. Посмотрите, как Гомель отметит День Победы
5666
Выручает нефтехимия. ТОП-5 самых прибыльных акционерных обществ Гомельской области за 2020 год
4616
В Гомеле ко Дню Победы изменится движение транспорта. Где и когда
4366
В Светлогорском районе у женщины начало двоиться перед глазами после того, как съела рыбу. Она в реанимации
4024

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: