Воскресенье, 1 августа
  • Погода
  • +22
  • EUR2,4997
  • USD3,9983
  • RUB (100)2,8441

Аблвыканкам хоча падняць раёнкі на «адпаведны часу ўзровень»

Гомельскі аблвыканкам абавязаў абласное ўпраўленне ідэалагічнай работы штоквартальна праводзіць нарады па пытаннях удасканалення ідэйна-зместавага ўзроўню дзяржаўных газет рэгіёна, стварыць інтэрнет-партал «СМІ Гомельскай вобласці», а таксама прыняць іншыя меры па павышэнні эфектыўнасці працы раёнак. 

Аблвыканкам хоча падняць раёнкі на «адпаведны часу ўзровень»

Пра гэта ў справаздачным матэрыяле з пасяджэння аблвыканкама паведаміла друкаванае выданне выканкама газета «Гомельская праўда» (№151 ад 27 верасня 2008 г.).

Паводле публікацыі, на пасяджэнні разглядаліся два пытанні: — гатоўнасць народнай гаспадаркі да асенне-зімовага перыяду і выкананне плану мерапрыемстваў па развіцці дзяржаўных друкаваных выданняў вобласці на 2007-2010 г.г.

На пасяджэнні прысутнічалі шэраг высокапастаўленых дзяржчыноўнікаў са сталіцы, у тым ліку начальнік упраўлення друкаваных СМІ і знешніх сувязяў Мінінфармацыі Уладзімір Матусевіч.

З аналізам працы дзяржаўных газет Гомельшчыны выступаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Анатоль Каціла. У сваім выступе ідэолаг заявіў, што ў сённяшніх умовах «ўзмацнення канкурэнтнай барацьбы на рынку» раённым газетам трэба шукаць новыя падыходы і развіваць творчы патэнцыял.

Сваю ацэнку мясцовай дзяржаўнай прэсе даў таксама старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон.

«Аналіз ідэйна-зместавага ўзроўню сведчыць аб недастатковай колькасці ўласных аналітычных артыкулаў, прысвечаных сацыяльна-эканамічнай сітуацыі. Кожная публікацыя павінна пабуджаць да дзеяння думку», — перадае словы кіраўніка вобласці «Гомельская праўда».

Сітуацыю з працоўнымі кадрамі ў СМІ Аляксандр Якабсон назваў «болевай кропкай», «як у АПК ці сферы аховы здароўя». Як паведамляецца ў гэтым жа артыкуле, за апошнія чатыры гады ў рэдакцыі раённых газет вобласці было накіравана 39 выпускнікоў факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, а працаваць з іх засталіся толькі 5.

«Каб падняць газеты на новы, адпаведны часу ўзровень», старшыня Гомельскага аблвыканкама прапанаваў палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу рэдакцый газет.

Паводле прыведзеных у «ГП» звестак, сёння ў Гомельскай вобласці выходзіць 24 дзяржаўныя газеты, у якіх працуюць 387 чалавек. Па стане на 15 верасня бягучага года ўсе вакансіі ў рэдакцыях раёнак запоўненыя.

Між тым, па звестках службы маніторынгу БАЖ, на сёння ў Гомельскай вобласці не існуе ніводнай недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты. З 7 незалежных выданняў, якія выходзілі на Гомельшчыне ў перыяд з 1995 па 2005 год, большасць спыніла сваю дзейнасць з прычыны адміністратыў перашкод — у прыватнасці, адмоў друкаваць газеты з боку мясцовых друкарань.

 
Даведка службы маніторынгу ГА «БАЖ»:
Газета «Гомельская думка» — выходзіла ў Гомелі з 1999 па 2001 г.г.
Газеты «Вольны час» — выходзіла ў Гомелі з 2001 па 2005 г.г.
«Школьная газета» (выданне журналісцкіх класаў гомельскай сярэдняй школы №44) — выходзіла з 1995 па 2000 г.г.
Газета «Рабочы Палесся» (рэгіянальны дадатак да газеты «Рабочы») — выходзіла на працягу 18 месяцаў, з 1999 па 2000 год.
Газета «Регион-вести» — выходзіла ў Светлагорску з 1999 па 2004 г.г.
Газета «Мозырская неделя» — выходзіла ў Мазыры з 5 жніўня 1994 па 1999 г.г.
Газета «Праспект» — выдавалася ў Гомелі з 1998 па 2005 г.г.

 

Служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Новости по теме:
Поделиться:


Популярное:
В общежитии БНТУ c применением силы задержали студента-иностранца
11848
В Гомеле выставлены на аукцион квартиры в двух новых домах
7589
«Ситуация близка к катастрофе». В Мозыре поступить на учителя можно с 10 баллами по ЦТ
7541
Белорусы завоевали первую медаль на Олимпиаде в Токио — и сразу золото
4496
«Все в один голос заявили, что врезался я». Водитель из Гомеля пытается доказать свою невиновность в ДТП
4405
В Гомеле на Сельмаше загорелся… унитаз
4193

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: