Понедельник, 26 июля
  • Погода
  • +30
  • EUR2,5136
  • USD3,9771
  • RUB (100)2,8354

Гарвыканкаму Ярмошына ня ўказ

У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля адбылося папярэдняе слуханьне пазоваў палітыкаў Уладзімера Кацоры й Васіля Палякова да гарвыканкаму. Гарвыканкам забараніў ім праводзіць пікет і мітынг для тлумачэньня сваёй пазыцыі на парлямэнцкіх выбарах і агітацыі супраць уладных кандыдатаў. 

Гарвыканкаму Ярмошына ня ўказ

Прадстаўніца гарвыканкаму Паліна Лабанава пазову не прызнала.

Спаслалася перш за ўсё на тое, што заяўнікі не ўказалі ў замовах парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў, а таксама не заключылі дамоваў зь міліцыяй, цэнтральнай гарадзкой паліклінікай і спэцаўтапрадпрыемствам на абслугоўваньне пікету й мітынгу.

Палітыкі ў сваю чаргу далі судзьдзю Сяргею Шыцікаву, які разглядае справу, ліст старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, якая паведамляла гомельскім палітыкам, што мясцоваму гарвыканкаму рэкамэндавана на час выбараў не патрабаваць ад заяўнікаў заключэньня дамоваў са спэцыяльнымі службамі на абслугоўваньне перадвыбарчых масавых мерапрыемстваў.

— “Парушана наша права на свабоду мірных сходаў, – лічыць старшыня абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў

– Таму пакідаць гэтую справу без судовага разгляду не выпадае. Хутчэй за ўсё суд вынесе такое ж рашэньне, якое выносіў заўсёды, – прызнае дзеяньні гарвыканкаму правільнымі.

— Але гэта дасьць магчымасьць зьвярнуцца ў міжнародныя арганізацыі, у прыватнасьці камітэт ААН па правах чалавека, калі сваё права мы ня зможам адстаяць тут, у Беларусі”

Чакаецца, што пастанову паводле скаргаў палітыкаў суд вынесе 15 кастрычніка.

 

Радыё Свабода (Гомель)

 

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Новости по теме:
Поделиться:


Популярное:
«Три дня — и в реанимацию». В Гомеле обнаружили индийский штамм коронавируса
19430
В Гомеле девушка на Porsche решила проскочить на «красный», и вот что из этого вышло — видео аварии
9638
Аномальной жары не предвидится, и всё же по-прежнему лето. Какая погода нас ждет на следующей неделе?
9020
Пока у нас жара: в Африке выпал снег
6736
На концерте Коржа в Одессе зрители скандировали «Жыве Беларусь!», после чего артист произнес речь. Вот что он сказал
6440
Беларусь на первом месте в Европе по количеству заключенных на 100 тысяч человек
4804

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: