Четверг, 6 мая
  • Погода
  • +12
  • EUR3,0858
  • USD2,568
  • RUB (100)3,4135

Андрэй Цянюта пакараны арыштам і штрафам

Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка пакарала актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Андруся Цянюту арыштам на сем сутак і штрафам на 700 тысячаў рублёў.  

Андрэй Цянюта пакараны арыштам і штрафам

Суд прайшоў практычна патаемна і надзвычай хутка. Невядома нават, калі й як прывозілі хлопца з ізалятара ў памяшканьне суду.

Гаворыць грамадзкі актывіст Сяргей Трыфанаў:

“Гэта ўвогуле рэч ненармальная й дзікая. Судзьдзя Дамненка, якая вынесла вырак, за дзьве хвіліны да таго казала: “Я ня ведаю, хто такі Цянюта, ня ведаю, пра што вы пытаецеся”. Я заходзіў да судзьдзі, і яна так казала. А потым паклікала ягоных сваякоў і паведаміла: “Суд ужо адбыўся — сямсот тысяч рублёў штрафу й сем сутак арышту”. Пастанову на рукі сваякам ня выдала. Увогуле невядома, калі гэты суд пасьпеў адбыцца”.

Андруся Цянюту мінулай ноччу міліцыя затрымала на чыгуначным вакзале. Ён зьбіраўся ехаць у Менск. Актывісту прад’явілі прэтэнзіі, што ён не зьяўляецца ў міліцыю й суд па позвах. І адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Маці й брат Андруся прыйшлі ў суд, каб паслухаць, у чым яго абвінавачваюць, і перадаць яму цёплыя рэчы й сокі. Аднак Андруся яны так і не пабачылі.

“Нічога добрага. Трэці раз яго арыштоўваюць. Рашэньня суду на руках няма, і невядома, за што”, — жаліцца Людміла Цянюта.

13 верасьня, калі сьвяткаваўся Дзень гораду, міліцыя затрымала Андруся Цянюту зь бел-чырвона-белым сьцягам блізу Лядовага палацу, дзе ладзіўся канцэрт. Пры затрыманьні хлопцу вывіхнулі палец і пашкодзілі калена. Сам ён нібыта хістаўся і пляваў на міліцыянтаў. Супраць актывіста склалі некалькіх адміністрацыйных пратаколаў, у прыватнасьці, за нецэнзурную лаянку й супраціў міліцыі. Тады спадар Цянюта правёў у міліцэйскім памяшканьні з бэтоннай падлогай каля 15 гадзінаў.

З прыкметамі пнэўманіі яго выпусьцілі лекавацца.

 

 http://www.svaboda.org

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Новости по теме:
Поделиться:


Популярное:
В Гомеле на Советской автомобиль сбил двух детей. 5-летняя девочка скончалась в машине «скорой» — жуткое видео
53834
Момент смертельной аварии, где автомобиль вылетел на тротуар и сбил двух детей, попал на видео
30010
«Рассказываем Кириллу, что сестричка на облачке вместе с дедушкой». Поговорили с мамой Ульяны, которая погибла в страшной аварии на Советской
23509
Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка
13601
В отношении водителя, сбившего 6-летнюю девочку в Гомеле, возбуждено уголовное дело. Ему грозит до пяти лет тюрьмы
12523
«Если не будут приняты меры — такое повторится еще не раз». Почему Советская в Гомеле превратилась в смертельно опасный маршрут?
8568

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: