Прыхільнікі В. Пуціцкага разглядаюць гэтую заяву як спробу пасеяць сумненні сярод тых, хто прысутнічаў на паседжанні, і такім чынам дыскрэдытаваць кандыдата.
У сваёй дэкларацыі аб прыбытках В. Пуціцкі запісаў, што мае 160 акцый. В. Атаманчук лічыць, што ў Пуціцкага 2000 акцый. Адкуль узятыя такія звесткі, Атаманчук не патлумачыў, аднак затым сказаў, што гэта, маўляў, дробязі і Пуціцкага можна рэгістраваць. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, дадаўшы, што “насамрэч у Пуціцкага 160 акцый, мы ўдакладнялі”.
В. Пуціцкі – старшыня Гомельскай абласной рады Партыі БНФ. Працуе намеснікам дырэктара па планаванню прыватнага гандлёвага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Аліда і К” Рэчыцы. У кандыдаты ён вылучаны на з’ездзе сваёй партыі.
Старшыня Рэчыцкай акруговай выбарчай камісіі Віталь Генадзьевіч Атаманчук – намеснік старшыні выканаўчага камітэта Рэчыцкага раёна. Як намеснік старшыні выканкама, ён каардынуе ідэалагічную работу і забяспячэнне правядзення выбараў у раёне. З’яўляецца зяцем аднаго з былых кіраўнікоў Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў Рэчыцы.