Понедельник, 26 июля
  • Погода
  • +30
  • EUR2,5136
  • USD3,9771
  • RUB (100)2,8354

Украінскі холдынг можа купіць Гомельскі вагонарамонтны завод

Цікавасьць у інвэстараў выклікаюць таксама Менскі, Асіповіцкі і Магілёўскі рамонтныя заводы. Гомельскі вагонарамонтны завод (ГВЗ) рэалізуе пяцігадовы праект з адной з найбуйнейшых украінскіх машынабудаўнічых кампаніяў — Крукаўскім вагонабудаўнічым заводам (КВБЗ), паведаміў украінскі «КоммерсантЪ».

Украінскі холдынг можа купіць Гомельскі вагонарамонтны завод

Праект прадугледжвае сумесную пабудову 125 вагонаў. Супрацоўніцтва пачалося з красавіка, калі ўкраінская кампанія пачала пастаўляць у Гомель камплектуючыя. Спачатку, у рамках праграмы абнаўленьня чыгуначнага саставу, беларускі бок меркаваў набыць да 20 пасажырскіх вагонаў. Цяпер аб’ём закупак можа павялічыцца да 25-30 вагонаў. Усяго, згодна праграмы, неабходна замяніць 400 з 1700 наяўных вагонаў.

Як адзначае kommersant.ua, украінская кампанія не зьбіраецца абмяжоўвацца толькі часовым супрацоўніцтвам з Гомельскім заводам. КВБЗ плянуе ўдзельнічаць у прыватызацыі заводу ў наступным годзе. Ня выключанае зьліцьцё кампаніяў. Цікавасьць у інвэстараў выклікаюць таксама Менскі, Асіповіцкі і Магілёўскі рамонтныя заводы, на базе якіх можа быць наладжаная вытворчасьць.

ААТ «Крукаўскі вагонабудаўнічы завод» вырабляе грузавыя (плятформы, цыстэрны, крытыя вагоны) і пасажырскія вагоны. Каля 26% акцыяў заводу належаць холдынгавай кампаніі «ТЭКО-Днепраметыз», рэштай валодае група «Прыват».

"Наша Нiва"

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Новости по теме:
Поделиться:


Популярное:
«Три дня — и в реанимацию». В Гомеле обнаружили индийский штамм коронавируса
19430
В Гомеле девушка на Porsche решила проскочить на «красный», и вот что из этого вышло — видео аварии
9638
Аномальной жары не предвидится, и всё же по-прежнему лето. Какая погода нас ждет на следующей неделе?
9020
Пока у нас жара: в Африке выпал снег
6736
На концерте Коржа в Одессе зрители скандировали «Жыве Беларусь!», после чего артист произнес речь. Вот что он сказал
6440
Беларусь на первом месте в Европе по количеству заключенных на 100 тысяч человек
4804

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: