Калі яшчэ прыгадваць пра адукацыю як не 1 верасня?

9852 просмотров

1 верасня тры дзясяткі першакласнікаў пойдуць у беларускамоўны клас у гімназіі №37 імя Івана Мележа.

Яшчэ тры дзясяткі дашкалят паступяць у групкі садкоў №160 і 161, а магчыма сітуацыя зменіцца і дзесьці створаць яшчэ адну групу, будзем радыя.

Калі параўнаць з сітуацыяй пяцігадовай даўніны, то колькасць навучэнцаў на беларускай мове павялічылася, але ў школы Гомеля пойдуць каля 5,5 тысяч першакласнікаў і каля таго - дзетак у групы розных узростаў у дзіцячыя садкі. Па-беларуску навучацца зможа прыблізна толькі адзін з 200 дзетак.

Дзіцячыя прытулкі традыцыйна наведваюць на Новы год. Жанчын "шануюць" 8 сакавіка, а пра адукацыю прыгадваюць 1 верасня.

Усё гэта няправільна. Дарыць цеплыню абяздоленым дзецям трэба тады, калі ёсць магчымасць, "жаночых" павінна быць ня меней за палову дзён (скажам няцотных). А пра беларускамоўную адукацыю на наступны год трэба пачынаць думаць ужо зараз.

Што можна рабіць?

Калі ў вас ёсць дзіця і вы хацелі б, каб яно вучылася па-беларуску ў школе ці садку:

1. Напісаць адпаведную заяву па месцу пастаноўкі на ўлік дзіцяці з абавязковай пазнакай пра жаданне навучацца па-беларуску.

2. Праігнараваць усе магчымыя пераконванні пра марнасць гэтай зацеі.

3. Паведаміць пра гэта у Гомельскае ТБМ +37529-908-91-62. Разам мы пастараемся зрабіць так, каб вы былі не адзіны, падкажам, распавядзем што і як.

4. Наведваць з дзеткамі нашыя заняткі "Мова дзяцей", якія стартуюць неўзабаве з новым сезонам.

Калі вы не маеце дзяцей, але салідарныя з намі:

1. Распавесці пра нас і нашу працу магчымым зацікаўленым бацькам, у каго ёсьць дзеці адпаведных узроўстаў.

2. Падтрымаць нас рэпостам у сацыяльных сетках:

3. Падтрымаць нас рублём:

"Франсабанк" ААТ, код GTBNBY22 
р/р BY06GTBN30153300000482856101 
атрымальнік: ГГА ГА ТБМ (некамерцыйная арганізацыя) 
УНП 401163767 
Вашае прозвішча, адрэса. 
Прызначэнне: добраахвотнае ахвяраванне. Сума.


Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах