Дрэвы альбо паркоўка? Што чакае вул. Гагарына ў Гомелі пасля рэканструкцыі

1559 просмотров

Внимание!
В данном посте высказано частное мнение автора, которое может не совпадать с мнением редакции.

Гомельскія ўлады ўзяліся рэканструяваць кавалак вул. Гагарына ад вул. Пралетарскай да Інтэрнацыянальнай. У выніку рух тут стане дзвухбаковым, з'явіцца 60 новых парковачных месцаў і будзе ўпарадкаваная суправаджальная інфраструктура.

Але ацэнены папярэдне кошт гэтых пераўтварэнняў уражвае — каля 774 тыс. даляраў, калі верыць дакументацыі. Да таго ж у праекце запланавана ліквідацыя 32 дрэваў і не ўлічаныя інтарэсы іншых груп мабільнасці.

Гараджане рэзонна задаюцца пытаннем чаму менавіта вул. Гагарына паставілі ў прыярытэт пры зменах у той час, калі іншыя вуліцы не могуць дачакацца нават замены асфальтавага пакрыцця.

Разбіраемся ў плюсах і мінусах прапанаванага праекта!

А яшчэ можна да 5-га красавіка ўключна падпісацца пад петыцыяй за новую версію праекта з улікам усіх заўваг і прапаноў.

Нам вельмі патрэбная вашая падтрымка!

https://petitions.by/petitions/2411

Дадатак:

1. Лукашэнка: На кожным лапіку ў Мінску і абласцях павінны быць высаджаны дрэвы

2. Лукашэнка: "Трэба вяртаць горад людзям. Ён павінен быць зручным для перамяшчэння перш за ўсё на грамадскім транспарце, электросамокатах, роварах ..."

Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах