Вайна — гэта не толькі героі, але гомельскія ўлады лічаць інакш

2656 просмотров

Внимание!
В данном посте высказано частное мнение автора, которое может не совпадать с мнением редакции.

Большасць гомельцаў ведаюць пра плошчу Леніна ці плошчу Паўстання, а вось пра плошчу Перамогі ведаюць далёка не ўсе. А менавіта на ёй гомельскія ўлады збіраюцца ўсталяваць т.зв. "памятны знак" братам Лізюковым, што загінулі ў Другую сусветную вайну.

Насамрэч гэта будзе паўнавартасны помнік і абыйдзецца ён у 282 тыс. даляраў, якія возьмуць з мясцовага бюджэта. Дадзенае рашэнне ўжо выклікала актыўнае абмеркаванне сярод гомельскай грамадскасці, прычым не толькі праз вялікі кошт і я патлумачу чаму.

UPD з Радыё "Свабода" :

"..У дакладзе на паседжаньні выніковай калегіі Міністэрства культуры міністар Юры Бондар заявіў, што за мінулы год быў выяўлены «шэраг сур’ёзных праблемаў», зьвязаных зь невыкананьнем мясцовымі ўладамі законаў аб устаноўцы помнікаў.

«Неаднаразова былі выпадкі, калі мясцовыя ўлады зьвярталіся ў Мінкультуры з просьбай узгадніць стварэньне манумэнтальнай скульптуры ўжо пасьля таго, як яна была створаная і ўстаноўленая,— казаў Юры Бондар. — Не праводзяцца конкурсы, альбо праводзяцца фармальна на выбар найлепшага эскізнага праекта твору манумэнтальнага мастацтва, што прыводзіць да зьяўленьня на вуліцах гарадоў твораў нізкага мастацкага ўзроўню і выклікае справядлівае абурэньне ў мастацкім асяродзьдзі»...

Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах