Беларуская школа: хто насамрэч не хоча?

8297 просмотров

Внимание!
В данном посте высказано частное мнение автора, которое может не совпадать с мнением редакции.

Да 28 жніўня ўключна вядзецца набор у 1-ы беларускамоўны клас пры школе №5, што знаходзіцца па адрасе вул. Веткаўская, 4. Калі вы хочаце, каб вашае дзіця навучалася на беларускай мове, то пішыце заяву ў школу.

Давайце разбірацца, што адбываецца з беларускамоўным навучаннем сёння ў Гомелі. Чаму ў нас так складана рэалізаваць сваё адпаведнае права, хто і што гэтаму перашкаджае?

На прыёме ў гарвыканкаме нам разам з Сяргеям Макрэнка, што хоча аддаць дзіця ў беларускамоўны клас па месцы жыхарства, патлумачылі, што клас будзе арганізаваны пры дастатковай колькасці ахвочых. Інфармацыя пра клас была распаўсюджаная гарвыканкамам праз нататку ў друкаванай газеце "Гомельскія ведамасці" і сайце школы, які на дадзены момант не працуе.

Ці сапраўды аддзел адукацыі не ўмее распаўсюджваць інфармацыю сярод бацькоў горада ці проста не хоча?

Акрамя Канстытуцыі, якая рэгламентуе права на беларускамоўнае навучанне і выбар мовы зносін, ёсць Кодэкс аб адукацыі, які прадугледжвае ўсе дадатковыя і спецыфічныя нюансы арганізацыі навучання ў Беларусі (важная рэмарка: ён існуе толькі на рускай мове). У гэтай масіўнай кніжцы ёсць артыкул 158, у 15 пункце пазначана: "Открытие класса в учреждении образования, реализующем образовательные программы общего среднего образования, может осуществляться при наличии одного учащегося".  

Такая сітуацыя склалася ў Магілёве, дзе для аднаго вучня арганізаваны навучальны працэс.

На сустрэчы нас заўпэўнілі, што ў навучальных установах вядзецца сур'ёзная праца па распаўсюдзе беларускай мовы: стэнд з гімнам, тыдзень беларускай мовы (1 з 52, Карл!). Чыноўнікі кажуць, што фармат "рэпетытарства"  не забяспечыць дастатковую сацыялізацыю, але Сяргей Макрэнка згодны на дадатковыя заняткі ў агульных групах для свайго дзіцяці. Кажуць, што персанальны настаўнік - гэта дорага, але бываюць жыццёвыя сітуацыі, калі настаўнікі ходзяць дамоў да вучня і пры гэтым грошы ніхто не лічыць толькі таму, што гэта трэба.

Ці сапраўды гэта невырашальныя праблемы ці вырашаць іх не хочуць?

У школе №5 было праведзена анкетаванне сярод бацькоў, дзе паўдзельнічала 130 рэспандэнтаў. Па словах адміністрацыі школы, вынікі паказалі, што толькі адна сям'я выказалася за беларускамоўнае навучанне. У мяне пытанне: у школе чакаецца 130 першакласнікаў ці апытанне праводзілася сярод бацькоў дзяцей рознага ўзросту? Зразумела, што ў другім выпадку мала хто захоча мяняць мову навучання падчас працэсу, таму важна пачынаць беларускамоўнае навучанне з 1-га класа, а не 6-га ці 9-га.

Калі мы праводзілі маніторынг сярод бацькоў дзіцячых садкоў - лічба згодных на мову была каля 10% па горадзе. Што ўскосна пацвярджаецца рэгулярным наборам у беларускамоўны клас гімназіі №36 ужо трэці год запар.

Хацелася б назнаёміцца з падрабязнасцямі правядзення апытання ў школе №5.

На гарадскім форуме ГДФ  у канцы мінулага году, мне задавалі пытанні чаму знізілася колькасць жадаючых здаваць беларускую мову на ЦТ. Да каго адрэсаваць гэтыя пытанні? Хто нясе адказнасць за зніжэнне жадаючых навучацца па-беларуску, пісаць заявы на беларускамоўнае навучанне і тэставанне на адной з дзяржаўных моў?

З пазітыўнага: бліжэйшым часам для пераемнасці навучання на беларускай мове з'явяцца першыя класы ў школах №55 і №60, побач з якімі месціцца вядомы сад №161, дзе існуе беларускамоўная група.

Можна не турбавацца, таму што, калі стварэння класы хоча гарвыканкам, то колькасць ахвочых будзе.

Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах