Трасянка на гомельскіх вуліцах ФОТА

Внимание!
В данном посте высказано частное мнение автора, которое может не совпадать с мнением редакции.

На гомельскіх вуліцах сустракаюцца не толькі назвы вуліц, якіх ужо даўно не існуе, але і цалкам непісьменныя шыльды, напісаныя на асноўнай мове сучасных гамельчукоў - трасянцы. 

Вядома, неабходна іх замяніць на пісьменныя беларускамоўныя, ну а гамельчукам карыстацца беларускай мовай - па-руску мы ўсё роўна ніколі пісьменна і прыгожа размаўляць не зможам - пабудова сказаў, акцэнт, ужыванне словаў, якія расіяне не ўжываюць і г.д. ствараюць гомельскі дыялект беларускай расійскай мовы. Наогул, сапраўды расійскую мову мне давялося чуць толькі за межамі Беларусі ад расіян з Расіі ці ад расіян у Беларусі, якія пераехалі на сталы побыт у Беларусь, або проста наведвалі нашу краіну - і іх руская мова карэнным чынам адрознівалася ад той рускай мовы, на якой размаўляюць Беларусы і гамельчукі ў прыватнасці.  А вось да беларускай мовы ў нас, гамельчукоў, прыроджаная здольнасць, што і зразумела, бо мы -  беларусы, а Гомель - старажытны беларускі горад, што знаходзіцца ў нашай дзяржаве з 1335 года, калі яго далучыў да Беларусі князь Альгерд. Таму лепш не выглядаць смешнымі ў вачах суседзяў, тых жа расіян, а размаўляць на той мове, на якой ад прыроды мы можам размаўляць якасна і прыгожа - па-беларуску.

А зараз вернемся да трасянкі - вось некалькі прыкладаў.


Магчыма, дзесці яшчэ ў Беларусі ёсць вуліца Васточная.


Новае гомельскае беларускае імя - Нікалай.


Вядома, што ў рускай мове назвы колераў амаль ва ўсіх выпадках пішуцца як і па-беларуску, але з чырвоным і блакітным колерам трэба быць асцярожным.


Тут наогул не зразумела, ад чаго назва пайшла - або ад назвы месяца, або ад віду кукурузы.


Калі б тут была транслітэрацыя з беларускамоўнай назвы на рускамоўную, то атрымаўся б "Пр. Кастричника", але ў нашым выпадку гэту тэорыю разбівае літара Ы, таму відаць тут адказ адзін - у муляра не было беларускамоўнай раскладкі на пэнзлі. 

Напрыканцы прыклад, у якім я і сам не ведаю, які варыянт правільны. І, так, ёсць у Гомелі і такая вуліца і яе, у адрозненні ад амаль 100 іншых, не перайменавалі ў час вялікага перайменавання, што адбылося некалькі год таму.


Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах