Дзвюхмоўныя шыльды вуліц Гомеля ФОТА

Внимание!
В данном посте высказано частное мнение автора, которое может не совпадать с мнением редакции.

У Гомелі пачалі з'явўляцца вулічныя ўказальнікі на дзвюх дзяржаўных мовах. Гэта добрая практыка, улічваючы, што падобным чынам пытанне вырашаецца ў іншых еўрапейскіх краінах, дзе некалькі дзяржаўных моў. З іншага боку, заканадаўча гэта правіла не замацавана - дзеючы закон дазваляе выкарыстоўваць толькі адну дзяржаўную мову. Напрыклад, у Мінску абсалютная большасць вулічных указальнікаў па-беларуску, у Хойніках - па-руску. У Гомелі пакуль пераважае хойніцкі варыянт развіцця, але сітуацыя пакрыху змяняецца ў лепшы бок і вулічных указальнікаў па-беларуску становіцца болей, і, як ужо было заўважана, з'яўляюцца нават дзвюхмоўныя. 


Але не заўжды дзвюхіоўныя ўказальнікі выкананы ў адпаведнасці з законам "Аб найменаваннях геаграфічных аб'ектаў" ад 16.11.2010 года ў рэдакцыі ад 07.01.2012 года, які ў артыкуле 17 кажа аб тым, што найменаванні геаграфічным аб'ектам даюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслітэрацыі перадаюцца на рускую мову. Паколькі змены ад 07.01.2012 года не закраналі арт. 17 закона "Аб найменаваннях геаргафічных аб'ектаў", то гэта значыць тое, што ўсе новыя геаграфічныя аб'екты, што з'явіліся пасля 15.06.201о года надаюцца толькі па-беларуску і іх нельга перакладаць на рускую мову, а толькі транслітэраваць. 

Таму дапускаецца пісаць па-руску "улица Крестьянская", бо яе назва з'явілася 15.06.2010 года.


Але нельга пісаць па-руску "улица Встречная 1-я", бо яе назва з'явілася - ужо пасля з'яўлення закона "Аб найменаваннях геаргафічных аб'ектаў" ад 16.11.2010 года - у 2013 годзе. У дадзеным выпадку па-руску вуліца павінна быць напісана як "улица Сустречная 1-я".


Існуе і іншая праблема - неправільнае размяшчэнне беларускамоўнага і рускамоўнага напісання вуліц на шыльдах. У адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі дзяржаўнымі мовамі ў Беларусі з'яўляюцца беларуская і рускаямовы. Менавіта ў такой паслядоўнасці - перашй ідзе беларуская мова, другой - руская. Такім чынам сыходзячы з Канстытуцыі першай або зверху павінна пісацца беларускамоўная назва вуліцы, другой або знізу - рускамоўная. 

Трэба заўжды памятаць, што Канстытуцыя самім сваім тэкстам вызначае беларускую мову перашй дзяржаўнай мовай, а рускую мову - другой дзяржаўнай мовай, таму і выкарыстанне яе павінна быць адпаведным.


У іншых краінах пытанне вырашаецца падобным чынам як і ў Беларусі за некаторымі асаблівасцямі.

Заканадаўчыя акты ў Фінляндыі, зносіны дзяржаўных арганізацый з грамадскасцю, вулічныя і іншыя шыльды, а таксама тэксты на ўпакоўках прадуктаў дзвюхмоўныя. 


Як бачым, у Фінляндыі, у адрозненні ад Беларусі заканаўсвам забяспечваецца не транслітэрацыя з фінскай мовы на шведскую, а пераклад з фінскай мовы на шведскую, але першай ідзе фінская, а за ёй - другая дзяржаўная мова.


Заканадаўства Ірландыі рэгламентуе выгляд шыльдаў, якія за пэўнымі выключэннямі павінны быць дзвюхмоўнымі. Калі, напрыклад, дзвюхмоўная шыльда падаецца арганізацыі кепска чытальнай ці завялікай, то арганізацыя можа ўсталяваць дзве аднамоўныя шыльды. Можна не мяняць шыльду, якая не адпавядае патрабаванням (тэкст на ірландскай павінен ісці першым, павінен быць гэткім жа заўважным, як і англійскі і перадаваць дакладна тую ж інфармацыю) калі яна ўяўляе сабой гістарычную каштоўнасць, ці такую, дзе тэкст на англійскай ідзе першым ці размешчаны вышэй, але ўсе астатнія патрабаванні заканадаўства выкананы. Існуе таксама спецыяльны дакумент, які рэгламентуе надпісы на дарожных знаках, якія за пэўнымі выключэннямі мусяць быць двюхмоўнымі.


Такім чынам падсумоўваючы трэба адзначыць:

1. Вуліцы Гомеля могуць быць толькі беларускамоўныя;

2. Вуліцы Гомеля могуць быць толькі рускамоўныя, але назвы вуліц, што з'явіліся пасля 15.01.2010 года могуць быць напісаны толькі ў выглядзе транслітэрацыі з беларускай мовы (напрыклад не Проспект Победы, а Проспект Перемоги);

3. Вуліцы Гомеля могуць быць дзвюхмоўныя, але рускамоўная частка назвы вуліцы, што з'явіліся пасля 15.01.2010 года можа быць напісана толькі ў выглядзе  транслітэрацыі з беларускай мовы і беларускамоўная частка шыльды павінна быць першай або вышэй за рускамоўную;

4. Вуліцы Гомеля могуць быць толькі беларускамоўныя з дубляваннем назвы вуліцы беларускай лацінкай.

Здаецца найбольш падыходзячым і лагічным з пункту гледжання заканадаўства з'яўляецца варыянт напісання вуліц, калі вуліца пішацца па-беларуску і дублюецца беларускай лацінкай - тады кожны жыхар і госць Гомеля - няважна адкуль ён прыехаў -  з Расіі, Хойнікаў, Туркменістана ці Венесуэлы зможа прачытаць назву вуліцы і зразумець, куды яму трэба ісці, і што ён знаходзіцца ў Беларусі. Зараз гэта шырока практыкуецца ў Мінску, і, здаецца сталіца мае рацыю.


Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах