Праспект Перамогі ўсё яшчэ вуліца ФОТА

Внимание!
В данном посте высказано частное мнение автора, которое может не совпадать с мнением редакции.

У 2013 годзе адбылося адно з самых масавых перайменаванняў назваў гомельскіх вуліц за апошні час - каля 80-ці з іх атрымалі новыя назвы. Прайшло ўжо 3 гады, але ці бачна гэта перайменаванне дзесьці, акрамя новых гарадскіх мап? Можна з упэўненасцю казаць, што назвы некаторых вуліц сталі новымі толькі на паперы, а самі шыльды з назвамі вуліц (афіцыйна яны маюць назву аншлагі) засталіся старымі не толькі ў фізічным, але і ў тапаграфічным сэнсе - на іх прадстаўлены назвы вуліц да 2013 году. Можа ўзнікнуць лагічнае пытанне - навошта наогул тады перайменаванне адбывалася? 

У першай ,  другой і трэцяй  частках мы даведаліся, што Рэчыцкі праспект, Былінны 1-ы і 2-гі, Батарэйны 1-ы праезды, вуліца Салтыкова-Шчадрына, Івана Шамякіна, 1-я Сустрэчная, 2-я Сустрэчная, Міраная, 1-я Мільчанская, Лазневая атрымалі новыя назвы толькі на паперы.

Але не толькі яны. Вось новыя прыклады.

Вуліца Перамогі стала праспектам Перамогі, але назву змяніла далёка не на ўсіх шыльдах. 




Частка новых шыльд выраблена з памылками, по паводле заканадаўства рускамоўныя назвы вуліц павінны не перакладацца з беларускай мовы, а транслітэравацца з яе, таму рускамоўная назва праспекту Перамогі павінна гучаць не проспект Победы, а проспект Перамоги.



Неабходна замяніць неактуальныя вулічныя шыльды, і, пажадана, каб новыя шыльды былі па-беларуску, бо Гомель - гэта беларускі горад і вуліцы павінны пазначаць гэта.

Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах