Назвы вуліц новыя - шыльды старыя: частка 3. ФОТА

Внимание!
В данном посте высказано частное мнение автора, которое может не совпадать с мнением редакции.

У 2013 годзе адбылося адно з самых масавых перайменаванняў назваў гомельскіх вуліц за апошні час - каля 80-ці з іх атрымалі новыя назвы. Прайшло ўжо 3 гады, але ці бачна гэта перайменаванне дзесьці, акрамя новых гарадскіх мап? Можна з упэўненасцю казаць, што назвы некаторых вуліц сталі новымі толькі на паперы, а самі шыльды з назвамі вуліц (афіцыйна яны маюць назву аншлагі) засталіся старымі не толькі ў фізічным, але і ў тапаграфічным сэнсе - на іх прадстаўлены назвы вуліц да 2013 году. Можа ўзнікнуць лагічнае пытанне - навошта наогул тады перайменаванне адбывалася? 

У першай  і другой  частках мы даведаліся, што Рэчыцкі праспект, Былінны 1-ы і 2-гі, Батарэйны 1-ы праезды, вуліца Салтыкова-Шчадрына, Івана Шамякіна, 1-я Сустрэчная  атрымалі новыя назвы толькі на паперы.

Але не толькі яны. Вось новыя прыклады.

Вуліца Міру стала вуліцай Мірнай, але назву на шыльдах не змяніла. 












Вуліца Мільчанская стала вуліцай Мильчанская 1-я, але назву на шыльдах не змяніла. 



Вуліца 2-я Заходняя стала вуліцай 2-й Сустрэчнай, але назву на шыльдах не змяніла. 




Лазнёвая алея стала Лазнёвай вуліцай, але назву на шыльдах не змяніла. 


Неабходна замяніць неактуальныя вулічныя шыльды, і, пажадана, каб новыя шыльды былі па-беларуску, бо Гомель - гэта беларускі горад і вуліцы павінны пазначаць гэта.

Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах