Назвы вуліц новыя - шыльды старыя: частка 2. ФОТА

Внимание!
В данном посте высказано частное мнение автора, которое может не совпадать с мнением редакции.

У 2013 годзе адбылося адно з самых масавых перайменаванняў назваў гомельскіх вуліц за апошні час - каля 80-ці з іх атрымалі новыя назвы. Прайшло ўжо 3 гады, але ці бачна гэта перайменаванне дзесьці, акрамя новых гарадскіх мап? Можна з упэўненасцю казаць, што назвы некаторых вуліц сталі новымі толькі на паперы, а самі шыльды з назвамі вуліц (афіцыйна яны маюць назву аншлагі) засталіся старымі не толькі ў фізічным, але і ў тапаграфічным сэнсе - на іх прадстаўлены назвы вуліц да 2013 году. Можа ўзнікнуць лагічнае пытанне - навошта наогул тады перайменаванне адбывалася? 

У першай частцы мы даведаліся, што Рэчыцкі праспект, Былінны 1-ы і 2-гі, Батарэйны 1-ы праезды атрымалі новыя назвы толькі на паперы.

Але не толькі яны. Вось новыя прыклады.

Вуліца Шчадрына стала вуліцай М. Я. Салтыкова-Шчадрына, але назву на шыльдах не змяніла. 





Вуліца Някрасава стала вуліцай Івана Шамякіна, але назву на шыльдах не змяніла. 




Вуліца Заходняя стала вуліцай Сустрэчнай 1-й, але назву на шыльдах не змяніла. 











Неабходна замяніць неактуальныя вулічныя шыльды, і, пажадана, каб новыя шыльды былі па-беларуску, бо Гомель - гэта беларускі горад і вуліцы павінны пазначаць гэта. 

Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах