Беларусы пачалі сустракаць Новы год 1 студзеня на 117 год раней за рускіх

Внимание!
В данном посте высказано частное мнение автора, которое может не совпадать с мнением редакции.

Паводле ўказа караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя ўсе жыхары краіны перайшлі на грыгарыянскі каляндар у 1583 годзе. Разам з ім на афіцыйным узроўні ўводзіўся і адлік Новага года з 1 студзеня. Да гэтых зменаў надыход Новага года адзначалі 1 верасня паводле праваслаўнай традыцыі пачатка заснавання сусвету, або 1 сакавіка, як было прынята на абшарах сучаснай Беларусі яшчэ з язычніцкіх часоў – так сустракалі пачатак земляробчага года.

Стэфан Баторый (1533-1586), кароль Рэчы Паспалітай у 1576-1586 гг.

Стэфан Баторый (1533-1586), кароль Рэчы Паспалітай у 1576-1586 гг.

У Расіі ж святкаванне Новага года 1 студзеня (без увядзення грыгарыянскага каляндара – ён заставаўся дзейным на дзяржаўным узроўні да 1918 года) было ўведзена толькі ў 1700-м годзе ўказам Пятра І. Імператар загадваў сваім падданым упрыгожваць хаты і двары галінкамі дрэваў ды ялінкамі, а таксама страляць з гармат ды стрэльбаў ды віншаваго адно аднога з надыходам Новага года.

Пётр I (1672-1725)

Пётр I (1672-1725)

Такім чынам беларусы пачалі святкаваць Новы год 1 студзеня ажна на 117 год раней за сваіх усходніх суседзяў! 

Праўда пасля ўказа Стэфана Баторыя аб пераходзе на грыгарыянскі каляндар нават выбухнулі так званыя “каляндарныя” бунты. У Полацку, Вільні ды Львове  адбыліся пратэсты мясцовага насельніцтва ў выніку якіх кароль быў вымушаны дазволіць праваслаўным прытрымлівацца пры святкаванні сваіх святаў юліянскага каляндара (які на той момант адставаў ад грыгарыянскага толькі на 10 дзён). Хаця праз некалькі год Стэфану Баторыю давялося на заканадаўчым узроўні абавязаць сваіх падданых паважаць традыцыі прыхільнікаў розных канфесій і не гандляваць у святочныя дні паводле старага і новага стыля. Гэта яшчэ раз пра вытокі беларускай талерантнасці.

Гомель Пятра без Пятра

Да чаго я гэта? Мерацца гадамі і стагоддзямі перад рускімі? Сам па сабе факт таго, што нашыя продкі святкавалі Новы год на 117 год раней за жыхароў сучаснай Расіі варта проста ведаць. Гэта – нашая гісторыя і без яе мы ніхто.

Але зусім іншая справа, калі праз дзесяцігоддзі камуністычнай прапаганды, у якой, як вядома, быў адзін “вялікі брат” са сваёй гісторыяй і другасныя народы, у нашай свядомасці дагэтуль застаюцца вельмі глупыя ўяўленні аб нашым мінулым.

Так у сярэдняй школе №27 г. Гомеля адсвяткавалі  Новы год у “пятроўскім” стылі. Дырэктар школы Святлана Кубышкіна ў інтэрвію з гонарам адзначыла, што свята было вырашана зрабіць у стылі асамблеі Пятра І “бо звычай святкаваць Новы год 1 студзеня быў зацверджаны менавіта гэтым рускім царом”.

Пры гэтым дзіўным падаецца не толькі ігнараванне калектывам школы таго факта, што на беларускіх землях на момант новаўвядзення Пятра ўжо святкавалі Новы год 1 студзеня і нават адлік дзён вялі паводле грыгарыянскага каляндара, але і дачыненне самога рускага імператара да Гомеля, які на той момант уваходзіў у склад Рэчы Паспалітай.

Горад над Сожам афіцыйна ўвайшоў у склад Расійскай імперыі толькі ў 1772 годзе. На той момант ішоў ужо 47 год з дня смерці імператара-рэфарматара…

Падобныя фантастычныя памылкі рэгулярна ўзнікаюць праз элементарнае няведанне беларусамі ўласнай гісторыі. Але заўжды важна памятаць, што без гісторыі мы – ніхто, “тутэйшыя” без роду і ўласнага мінулага. Менавіта таму варта цікавіцца гісторыяй роднага горада і краю якія багатая на падзеі і ўласныя адметнасці!

Будзьма!

Выгляд Гомеля з яго замкам і пасадам у XVII ст.

Выгляд Гомеля з яго замкам і пасадам у XVII ст.

Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах